Ежа99

Спецыялісты расказалі, чым карысны рапсавы алей

Гэты прадукт мае перавагі над звыклым сланечнікавым алеем.

Па словах начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Юліі Аляхно, за апошнія пяць гадоў вытворчасць рапсавага алею вырасла на 40% — з 417 тысяч тон у 2019 годзе да 577 тысяч тон у 2023-м.

У мінулым годзе каля 60 тысяч тон рапсавага алею было пастаўлена на экспарт. Сярод асноўных спажыўцоў — Нідэрланды і Кітай. У гэтым годзе аднавіліся пастаўкі ў Ізраіль.

Як адзначае загадчыца лабараторыі Навукова-даследчага інстытута гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Наталля Цэмбарэвіч, рапсавы алей — каштоўная крыніца поліненасычаных тлушчавых кіслот, вітаміну Е, які дастаткова моцны антыаксідант, і шэрагу фітастэрынаў, якія валодаюць антысклератычнымі ўласцівасцямі, змяншаюць утрыманне халестэрыну.

Рапсавы алей падыходзіць для людзей розных узростаў. Так, для пажылога чалавека дастаткова 20 грамаў алею ў суткі, каб забяспечыць арганізм поліненасычанымі тлушчавымі кіслотамі, токафероламі і фітастэрынамі.

Рапсавы алей рэкамендуецца спажываць цяжарным і кормячым жанчынам. Ён уплывае на імунную сістэму як мамы, так і дзіцяці. У сутачны рацыён дзяцей ад года да трох павінна ўваходзіць да 6 грам рапсавага алею.

Спецыялістамі Навукова-практычнага цэнтра гігіены распрацавана інструкцыя па аптымізацыі рацыёнаў харчавання дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе звяртаецца ўвага на частковую замену традыцыйнага сланечнікавага алею на рапсавы і соевы.

Што тычыцца хатняй кулінарыі, то спецыялістка звярнула ўвагу на асаблівую ўласцівасць рапсавага алею вытрымліваць высокія тэмпературы пры награванні, што дазваляе смажыць прадукты без рызыкі выдзялення шкодных рэчываў, так званых канцэрагенаў.

Рафінаваны рапсавы алей ідэальна надаецца для смажання мяса, рыбы, бульбы. Стравы захаваюць звыклы смак, а арганізм атрымае неабходныя пажыўныя рэчывы.

Навуковая супрацоўніца Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Ганна Пчэльнікава адзначае, што па выніках праведзенага ў 2022 годзе даследавання заўважны станоўчы ўплыў рапсавага алею на здароўе людзей з празмернай масай цела.

Рапсавы алей папярэджвае развіццё паталогій сардэчна-сасудзістай сістэмы, зніжае ўзровень агульнага халестэрыну, біялагічны ўзрост артэрый, а таксама прыводзіць да павышэння ўзроўню ўдзельнага асноўнага абмену (цела пачынае траціць больш энергіі ў стане спакою). А вось сланечнікавы алей такіх уласцівасцей не мае.

Каментары9

  • Acab
    26.08.2024
    Ражно
  • !!!!!
    26.08.2024
    ГМА
  • Бульба
    26.08.2024
    На рапсавым добра бульбу смажыць, мне падабаецца, а вось мяса-птушка-рыба атрымліваюцца нясмачнымі, як і салаты, калі іх заправіць рапсавым.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць