Улада1111

Беларуская дыяспара ў Чэхіі просіць улады краіны адмяніць рашэнне пра дэпартацыю Геніюш

У 1948 годзе ўлады акупаванай саветамі Чэхаславаччыны выдалі сакратарку рады БНР СССР.

З нагоды 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш, які адзначаецца ў гэтым годзе, прадстаўніцы беларускай суполкі «Скарына» (Прага, Чэхія) — Рыта Гаціх і Алена Каварава — 5 лютага звярнуліся з сімвалічнай просьбай да міністра юстыцыіі Чэшскай Рэспублікі Даніэлы Коваржавай (Daniela Kovářová).

Беларускія жанчыны просяць спадарыню міністра рэабілітаваць беларускую паэтэсу Ларысу Геніюш, якая па загаду КДБ была выдадзена савецкім уладам як ваенны злачынца, і патлумачыць працэдуру магчымых дзеяннняў па рэабілітацыі згодна з чэшскім заканадаўствам.

Заява была прыхільна сустрэта памочнікам міністра.

«Наша ідэя ў тым, што жанчыны прыйшлі прасіць жанчыну за жанчыну, — гаворыць старшыня суполкі «Скарына» Рыта Гаціх. — Спадзяемся, што як жанчына спадарыня Каварава станоўча паставіцца да нашай просьбы."

Акрамя таго,

беларусы Чэхіі плануюць да юбілею пісьменніцы ўсталяваць памятную дошку ў яе гонар на будынку, у якім Ларыса Геніюш пражывала пад час свайго знаходжання ў Чэхаславаччыне.
Неўзабаве будзе абвешчаны конкурс на праект гэтай дошкі.

Ларыса Геніюш была сакратаркай Рады БНР.
У 1948 годзе камуністычныя ўлады акупаванай саветамі Чэхаславаччыны выдалі яе СССР.
Геніюш прайшла праз допыты Цанавам і савецкія канцлагеры. Да смерці яна не прыняла грамадзянства СССР.
Геніюш вядомая як выдатная пісьменніца. Некаторыя яе вершы сталі песнямі. Яе мемуары «Споведзь» пабачылі свет толькі пасля смерці, у час перабудовы. Яны сталі бэстсэлерам канца 80-х.

9 жніўня 2010 года Геніюш споўнілася б 100 гадоў. У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Геніюш.
Савецкія і лукашэнкаўскія ўлады дагэтуль не рэабітавалі Геніюш.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць