Свет1111

Жыхары Нігерыі і ПАР зладзілі самы сапраўдны здзек з таксістаў эстонскай кампаніі

Седзячы ў Нігерыі, яны заказваюць таксі ў Паўднёвай Афрыцы. І наадварот.

Трафік у Нігерыі вельмі напружаны, даводзіцца шмат стаяць у заторах, таму траты ўпустую паліва моцна б'юць па кішэні. Фота: Adam Abu-bashal/Anadolu via Getty Images

Жыхары Нігерыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія часта ладзяць войны ў сацсетках, перанеслі гэтыя «баявыя дзеянні» на ні ў чым не вінаватых кіроўцаў таксі кампаніі Bolt, засыпаўшы іх фальшывымі замовамі. Кампаніі прыйшлося адключыць магчымасць заказаў паміж гэтымі дзвюма афрыканскімі краінамі, піша Бі-бі-сі.

Карыстальнікі сацсетак з Нігерыі і ПАР, дзвюх найбуйнейшых эканомік Афрыкі, ужо даўно і рэгулярна троляць адзін аднаго.

У гэты раз тролінг распаўсюдзіўся за межы сетак, і пачатак яму мог пакласці твіт аднаго паўднёваафрыканскага карыстальніка, які з'явіўся ў аўторак.

«Калі мне сумна, я заказваю Bolt у Нігерыі, бо іх браты нас не паважаюць», — напісаў гэты карыстальнік у сетцы X.

Іншыя паўднёваафрыканцы падхапілі ідэю, нігерыйцы тут жа пачалі адказваць: рабіць замовы, напрыклад, у Кейптаўне, седзячы за пяць тысяч кіламетраў у Лагасе, і адмяняць іх, калі кіроўца ўжо прыехаў.

Кіроўца Bolt Муньярадзі Чыньяма, зімбабвіец, які працуе ў Кейптаўне, распавёў, што ён прыняў тры замовы, не здагадаўшыся, што яны — фальшывыя, і патраціў безвынікова шмат часу, паліва і грошай.

Акрамя таго, па словах Чыньяма, нігерыйскія фальшывыя пасажыры засыпалі яго абразлівымі рэплікамі ў дадатку таксафірмы.

Таксіст з горада Кано на поўначы Нігерыі сказаў, што ахвярамі гэтага злога розыгрышу сталі і ён, і многія яго калегі.

«Я тэлефанаваў, тэлефанаваў, а ён не адказваў, — распавёў гэты таксіст аб замове з замежнага нумара. — А потым ён адмяніў паездку».

У кампаніі Bolt сказалі Бі-бі-сі, што яны заблакавалі кліентаў, якія ўдзельнічалі ў гэтым тролінгу таксістаў, а таксама адключылі магчымасць заказаў у Нігерыі з паўднёваафрыканскіх тэлефонных нумароў і наадварот.

«Мы разумеем, якія наступствы гэтая сітуацыя мела для нашых партнёраў — кіроўцаў у Нігерыі і Паўднёвай Афрыцы», — абвяшчае заяву Bolt.

Bolt — гэта эстонская кампанія, якая забяспечвае заказ таксі праз дадатак. Гэты канкурэнт Uber, паводле даных на яго сайце, працуе ў 600 гарадах у дзясятках краін свету.

У Нігерыі Bolt працуе ў 33 гарадах, у ПАР — у 23.

У Нігерыі ў апошнія некалькі месяцаў моцна падаражэла паліва, і нігерыйскім таксістам было асабліва прыкра траціць каштоўныя літры безвынікова.

Зусім нядаўна карыстальнікі сацсетак з ПАР і Нігерыі зладзілі віртуальную сварку з-за фіналісткі конкурсу «Міс Паўднёвая Афрыка», якая, будучы напалову нігерыйкай, атрымала ў Інтэрнэце вал абраз ксенафобскага характару і знялася з конкурсу.

Да гэтага нігерыйцы і паўднёваафрыканцы біліся ў сетках за сваіх поп-зорак, Айру Стар і Тайлу, а акрамя таго, яны ўвесь час абменьваюцца абразамі на адрас сваіх футбольных зборных.

Каментары11

  • Смотрите все
    26.08.2024
    И не говорите, что не видели. Вот эта вот "культура" лезет в Европу. Их уже много и всё на своём пути они превращают в помойку.
  • Whom how
    26.08.2024
    Смотрите все,
    Цемаргальскія афрыканцы замаўляюць таксі, а цывілізаваныя еўрапейцы бамбяць адзін аднаго крылатымі ракетамі 👍
  • бабруйчанін
    26.08.2024
    Дзякуй за " інфу" Заб'ю " bolt" на гэты..эстонскі

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць