Польскае консульства абяцае вырашыць праблему з чэргамі
Польскае прадстаўніцтва ў Менску рыхтуе зьмены ў парадак атрыманьня візаў грамадзянамі нашай краіны.
Яны, нягледзячы на канец сэзону адпачынку, працягваюць зьбірацца каля будынку консульства па вуліцы Крапоткіна, 91. Пра пазытыўныя зьмены распавядае консул Польшчы Кшыштаф Свідэрэк: "Сёньня мы працуем у консульстве над тым, каб найбліжэйшым часам зрабіць маленькую рэканструкцыю, каб наведнікі маглі цягам аднаго-двух дзён атрымаць польскую візу.
Я думаю, што гэтая рэканструкцыя дазволіць нам пашырыць час працы акенца першага кантакту да 15:00-15:30. Гэта дасьць магчымасьць людзям, што працуюць, прыйсьці ў зручны для іх час, а не зьбірацца каля консульства з 6 гадзінаў раніцы".
Каментары