Улада11

«Беларускіх інтарэсаў тут няма»

Cтворана ініцыятыўная група па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму супраць павелічэння мытных пошлін на ўвазныя аўтамабілі.

Cтворана ініцыятыўная група па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму супраць павелічэння мытных пошлін на ўвазныя аўтамабілі.

У першым сходзе групы 28 лютага ўзялі ўдзел прыкладна 100 чалавек. У адпаведнасці з заканадаўствам увайсці ў склад ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму могуць ад 100 да 200 чалавек.

Групу ўзначаліў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», руху салідарнасці «Разам» і іншыя грамадскія актывісты.

Пасля сходу члены ініцыятыўнай групы павінны натарыяльна заверыць сваю згоду браць удзел у яе працы. Заяву на рэгістрацыю групы плануецца падаць у Цэнтральную выбарчую камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 25 сакавіка.

Ініцыятыва правядзення такога рэферэндуму была агучана Партыяй БНФ у снежні 2009 года. Прадстаўнікі партыі ўпэўнены, што стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі ігнаруе інтарэсы простых беларусаў, а таксама айчыннага бізнесу.

«Беларускіх інтарэсаў тут няма. Павелічэнне пошлін нявыгадна простым людзям, прадаўцам, бюджэту, прычым у найбольшай ступені гэта ўдарыць па небагатых сем’ях, якія купляюць недарагія аўтамабілі», — заявіў на сённяшнім сходзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Бізнес-аналітык Аляксей Бабайцаў паведаміў, што ў 2008 годзе, нягледзячы на розніцу ў даходах, Беларусь і Расія мелі аднолькавы ўзровень набыцця аўтамабіляў — 21 аўтамабіль на 1 тыс. чалавек.

У 2009 годзе ў сувязі з павелічэннем пошліны ў Расіі і сусветным эканамічным крызісам узровень набыцця імпартных аўтамабіляў у Расіі ўпаў да 9,7 на 1 тыс. чалавек, у Беларусі — да 17.

Паводле падлікаў Бабайцава, у выніку павелічэння пошлін агульны аб’ём не набытых беларусамі аўтамабіляў за пяць гадоў складзе 500 тысяч. Выйсці на ўзровень спажывання імпартных аўтамабіляў 2008 года Беларусь зможа не менш чым праз 10 гадоў.

Аналітык зазначыў, што пасля павелічэння пошлін значнай частцы беларусаў давядзецца карыстацца старымі аўтамабілямі расійскай вытворчасці. Для наладжвання вытворчасці аўтамабіляў беларускай зборкі ўладам спатрэбіцца не менш як чатыры-пяць гадоў, мяркуе Бабайцаў.

Аўтамабілі з’яўляюцца адной з асноўных таварных пазіцый, па якіх для Беларусі адбылося найбольш значнае павышэнне пошлін у межах Мытнага саюза.

Пакуль павышэнне закранула юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: з новага года пошліны даведзены да ўзроўню расійскіх, прычым на некаторыя імпартныя аўтамабілі яны павялічыліся ў 10 разоў.

Для фізічных асоб у межах Мытнага саюза новыя правілы ўвозу аўтамабіляў пакуль не вызначаны. Чакаецца, што пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізічнымі асобамі павысяцца з 1 ліпеня 2010 года, калі павінен уступіць у сілу Мытны кодэкс і запрацаваць у поўным аб’ёме Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць