Кіно66

Мармазяўр ідзе!

Цім Бёртан пасталеў і зняў казку для дзяцей. Новую «Алісу ў Дзівоснай краіне» паглядзела Ліза Кавальчык.

«Аліса ў краіне цудаў» ЗША, 108 хв., казка, прыгоды. Рэж. — Цім Бёртан. У ралях: Джоні Дэп, Хэлена Бонэм-Картэр.

Ці не самы паспяховы дзівак Галівуда Цім Бёртан зняў казку для дзяцей. «Эдвард—рукі-нажніцы», «Вялікая рыбіна», «Шакаладная фабрыка Чарлі» — усё гэта былі дзівосныя прытчы для дарослых, чароўныя няказкі. Кранальныя гісторыі пра неўладкаваных, але абаяльных фрыкаў, якія робяць свет прыгажэйшым. Але рэжысёрскае сэрца, відаць, не жалезнае (колькі можна быць інакшым?),

і таму сустракайце: фільм са спецэфектамі і хэпі-эндам паводле дыснэеўскага канону.

Амаль.

1. Як там усё будзе? (Уладальнікі квіткоў! Не чытайце гэтага абзацу!)

Замест Уондэрленда (Дзівоснай краіны) у Бёртана — Андэрлэнд (Ніжні свет). Замест малой і — чаго граху хаваць — крыху нуднаватай кэралаўскай Алісы —

20-гадовая бунтаўніца

хутчэй з ХХ ст., чым з ХІХ ст., якая дае рады жудаснай пачвары з мечам у руках, а ў дадатак

падумвае пра кар'еру дырэктаркі гандлёвай кампаніі.

Пасярод заручынаў з гідкім хлопцам Аліса ўцякае ў Краіне Цудаў, краіну сваіх, здавалася, мараў. Каб вырашыць свае нутраныя праблемы ў гэтым свеце, у дзівоснай ягонай паралелі дзяўчо змагаецца за вызваленне сяброў і нават абезгалоўлівае жахлівага Мармазяўра (а ў стужцы ён не такі смешны, як яго імя).

2. Дзівосная краіна да эры Бёртана

З часу, калі амаль 150 гадоў таму матэматык Чарлз Доджсан (Льюіс Кэрал) выдаў сваю кніжку пра прыгоды маленькай брытанкі Алісы, былі зробленыя безліч спробаў перакласці тую кніжку на іншыя мовы, а таксама на мову мультфільмаў, кінастужак, мюзіклаў і камп'ютарных гульняў. Прыгадаем хаця б крыху саладжавую (што паробіш - час быў такі!) дыснэеўскую пастаноўку ў 1951 годзе, або складаны паводле мультыплікацыйнай тэхнікі савецкі мюзікл Яфрэма Пружанскага з дасціпнымі песнямі Уладзіміра Высоцкага (1981). Або эксперыментальную, сюррэалістычную дазвання «Аленку ў краіне Дзіву» (1988) чэшскага рэжысёра Яна Шванкмаера, дзе скрушная на галаву Аліса трапляе ў галюцынацыйны сон.

Мармазяўры ідуць!

У кнігацэнтрычнай беларускай культуры «Алісу» перакладалі ажно тры перакладчыкі. Паэт Макс Шчур абеларушваў нават імя галоўнай гераіні: Аліса зрабілася Алесяй (а Краіна Цудаў — Дзівоснай краінай). Вера Бурлак дадала да гэтага шэрага Гутата і Гуляля (анг. Tweedledum і Tweedledee, рас. Труляля і Траляля) і Мармазяўра (ён жа англійскі Jabberwocky (Джабервокі) і расійскі Бармаглот). А яшчэ ёсць карпатлівы пераклад віцьбіча Дзяніса Мускага.

4. Феміністычны трымценнік віктарыянскай эпохі

Усё багацце Алісіных увасабленняў не збянтэжыла Бёртана, — дзе там! — адно падсцябнула на творчы пошук.

«Я бачыў амаль усё, — прызнаўся Цім Бёртан у сваім нядаўнім інтэрв'ю, — але сярод стужак такой, якой я асабліва ўпадабаў, або такой, якую я глядзеў бы з адкрытым ротам — няма. Урэшце, паводле ўсіх версій Аліса — маленькая нямоглая дзяўчынка, якая бадзяецца ў кампаніі дзівакоў.

А мне заўсёды хацелася ад Алісы нейкага вычыну».

Сцэнарыстка фільма Лінда Вулвертан салідарная з Бёртанам. Пішучы сцэнар, яна доўга вывучала мараль і норавы віктарыянскай эпохі, як тагачасныя дзяўчынкі павінны былі паводзіцца, як павінны былі рэагаваць на незвычайныя з'явы і… зрабіла ўсё на свой капыл. «Я ўбачыла ў гэтым сюжэце трымценнік і прыгоднік, дзе галоўны герой — жанчына, і ў якім зусім няма месца нясмелай дзяўчынцы віктарыянскай эпохі».

У Бёртана, закутая ў бронь Аліса падобная хутчэй да Жанны Д'Арк.

«У гэтым фільме я вырашыла даць жанчыне моцы, бо цяперашнім дзяўчынкам трэба годная мадэль для пераймання», — кажа Лінда Вулвертан, якая колісь прыдумвала сцэнар для дыснэўскай казкі «Кароль-Леў».

Вядома, сцэнарыстка не без згоды Бёртана трохі папераблытвала-паперамешвала дзве часткі дылогіі: «Аліса ў Дзівоснай краіне» і «Аліса ў Залюстроўі». Чэшырскі кот тут суседнічае з Мармазяўрам, Чорны прынц ператвараецца з мілага дабрадзея ў аднавокага злыдня, а шахматная Белая Каралева змагаецца за карону з картачнай Чырвовай Каралевай, яе сястрой.

Стваральнік стараўся зрабіць сюррэалістычнае і камічнае кіно, аднак бяскрыўднае і добрае. У гэтай справе Бёртан не пашкадаваў нават ўласнай жонкі, таленавітай акторкі Хэлены Бонэм-Картэр. Даў ёй ролю адмоўнай гераіні, надзяліў яе гнюсотным характарам і ў дадатак пры дапамозе камп'ютарных эфектаў не палепшыў, а яўна пагоршыў яе знешнія дадзеныя.

«Я проста намагаўся не рабіць змрочнай карціны, не ўпадаць у чорныя бакі гэтай кнігі», — кажа Бёртан.

Абое-дурное Гутата і Гуляля, абое-прыспаное Соня і Марцовы заяц, Чэшырскі кот і Вусень, і вядома вышкталцоны Капялюшнік у выкананні заўжды непрадказальнага Джоні Дэпа…

Вы яшчэ тут?! Хутчэй па квіткі і не забудзьцеся пра малых — гэта лічы адзіны фільм Ціма Бёртана, які можна паказваць малым дзецям!

Фільм ідзе ва ўсіх вялікіх кінатэатрах Мінску, а ў «Кіеве» — нават у трохвымеры (хаця большую частку Бёртан здымаў у двухвымеры і ўжо па хадзе перарабляў на 3-D, дзеянне, якое ўжо паўсталыя фанаты «траячкі» лічаць непапраўнай хібай).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць