Меркаванні

Выдаўцы гатовыя бараніць клясычны правапіс

Як будуць дзейнічаць выдаўцы, што карыстаюцца клясычным правапісам, калі ўлады пойдуць на яго забарону?

Як будуць дзейнічаць выдаўцы, што карыстаюцца клясычным правапісам, калі ўлады пойдуць на яго забарону?

Рэдактар часопісу «АRCHE» Валер Булгакаў зьбіраецца «змагацца ўсімі магчымымі спосабамі: праз суд, пэтыцыі, нават акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня. Магчыма, пачнём выдавацца за мяжой, дзе ня будуць дзейнічаць такія патрабаваньні. Калі такі закон урэшце прымуць, то гэта будзе амаральны закон». Разам з тым, Булгакаў падкрэсьлівае, што ягоны часопіс ніколі ня гідзіўся наркамаўкі, а наадварот, усе тэксты, што прыходзяць у рэдакцыю афіцыйным правапісам, гэткім жа і друкуюцца. Валер адзначыў, што пераход на наркамаўку «ARCHE» адбудзецца, толькі калі ня будзе іншай магчымасьці выходзіць.

Выдавец Ігар Логвінаў, які ўжо выпусьціў некалькі тузінаў мастацкіх кніг тарашкевіцай, кажа, што не зьбіраецца адхрышчвацца ад гэтага правапісу. Ён не разумее, як можна забараніць правапіс, на якім пішуць людзі і выходзяць кнігі. «Гэта немагчыма, бо напісана, што кнігі могуць выдавацца на ўсіх мовах сьвету, а якім правапісам – не настолькі істотна».

Каардынатарка «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» Алена Макоўская мяркуе, што гэтае пытаньне варта разглядаць у меру ўзьнікненьня праблемы. «Пакуль мы нічога ня будзем мяняць у нашых выдавецкіх праектах. Вядома, што адмаўляцца ад тарашкевіцы ніхто не зьбіраецца, а як будзе – пасьля паглядзім».

Падобнае меркаваньне мае гісторык і рэдактар Алег Гардзіенка, які кажа, што пакуль ня варта гадаць на кававай гушчы. «Почасту ў выдавецкіх праектах, у якіх я браў удзел, у эміграцыйных аўтараў адной з абавязковых умоваў друку было тое, каб іх працы выходзілі менавіта клясычным правапісам. Цяпер ня ведаю, як мы будзем працаваць з гэтымі людзьмі, бо эміграцыі не забароніш ужываць тарашкевіцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць