Грамадства1111

Жыхарка Гродна нарадзіла 14-е дзіця. Дзяўчынцы далі незвычайнае імя

Старэйшай дачцэ ў шматдзетнай сям'і ўжо 24 гады.

Фота: БелТА

Жыхарка Гродна Алена Осіна нарадзіла 14-е дзіця. Дзяўчынка нарадзілася 5 лютага. Ёй далі незвычайнае імя Авігея, што азначае «радасць бацькі».

«Мы ад пачатку хацелі вельмі вялікую сям'ю. Для нас гэта было радасцю. Усе дзеці вельмі доўгачаканыя, радасныя. Мы вельмі шчаслівыя. Я лічу, што быць мамай — гэта велізарнае шчасце, а быць мамай 14 дзяцей — гэта шчасце, памножанае на 14», — расказала Алена.

Самаму старэйшаму дзіцяці ў сям'і — Ніне — ужо 24 гады, а самаму малодшаму да нараджэння Авігеі — хлопчыку Авініру — 2 гады. У сям'і 9 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Трое старэйшых дзяцей ужо атрымалі вышэйшую адукацыю і працуюць, двое — студэнты, пяць — школьнікі, усе астатнія — дашкольнікі, піша БелТА.

Алена расказала, што сям'я вельмі любіць збірацца разам, ляпіць хінкалі, манты, вячэраць сумесна за вялікім сталом. Збор за агульным сталом — абавязковая традыцыя, члены сям'і камунікуюць, дзеляцца навінамі, перажываннямі, радасцямі.

У Беларусі ёсць як мінімум дзве сям'і, дзе выхоўваецца па 15 дзяцей. Адна з іх жыве ў Івацэвіцкім раёне: Сяргей і Ганна Халадовічы выхоўваюць шэсць хлопчыкаў і дзевяць дзяўчынак. Таксама 15 дзяцей нарадзіліся ў сям'і Алены і Сяргея Аляхновічаў на Міншчыне.

Каментары11

  • Ваўкалак
    10.02.2025
    Падрасце Авігея - і афігее.
  • Тэкля
    10.02.2025
    Цяжка нават уявіць такое.... Няхай дзеткі растуць здаровымі
  • А в отпаде
    10.02.2025
    Как же они выживают? Это ж сколько денег надо. Хм.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць