Грамадства66

Як цяпер выглядае былы мінскі аўтавакзал «Усходні» ФОТЫ

Аўтавакзал «Усходні» размяшчаўся па адрасе вуліца Ванеева, 34. Цяпер на яго месцы ідзе грандыёзная будоўля. Выданне Blizko.by паглядзела, як прасоўваюцца работы, і даведалася, што будзе ў будынку колішняга вакзала.

Холадна, але праца кіпіць

Узімку будаўнікі актыўна працуюць над рэканструкцыяй аўтавакзала «Усходні», нягледзячы на халоднае надвор'е. На пляцоўцы кіпіць праца: ідзе дэмантаж старых канструкцый, падрыхтаваны падмурак і ставяцца новыя інжынерныя сістэмы. Таксама на будоўлі бачная спецыялізаваная тэхніка.

Генпадрадчык — БУ-94 будтрэста №1. Будаўнікі ўжо завяршылі дэмантаж старога даху і падлог, а таксама дэмантажныя работы ў падвальнай частцы, працуюць яны і па ўзмацненні пліт перонаў.

Таксама цяпер ідзе праца над перапланіроўкай будынка і робяцца новыя цагляныя перагародкі і сцены. Па контуры перонаў ўжо залітыя падмуркі і падпорныя сцены вышынёй 2,5 метра пад ўстаноўку вітражоў будучых лабараторый.

Праект распрацаваны УП «Мінскпраект», заказчык — УКБ Мінгарвыканкама. Работы, паводле даных пашпарта аб'екта, павінны завяршыцца ў студзені 2026 года.

У будынку былога вакзала будзе размяшчацца гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі. Улады абяцаюць, што цэнтр стане сапраўды грандыёзным праектам. Ён будзе ўяўляць сабой інавацыйную адукацыйную пляцоўку, арыентаваную на тэхналогіі, інжынерыю і матэматыку, і стане стымулам для юных вынаходнікаў і даследчыкаў.

У рамках Цэнтра будуць арганізаваныя навучальныя лабараторыі па розных кірунках: авія– і ракетамадэляванне, аўта– і мотамадэляванне, робататэхніка, радыёэлектроніка і мехатроніка, 3D-мадэляванне, стварэнне радыёкіраваных аўтамабіляў, суднамадэляванне, праца з беспілотнікамі, трасавы мадэлізм, а таксама архітэктура і дызайн.

Акрамя таго, плануецца адкрыць дзіцячы IT-цэнтр, дзе моладзь зможа вывучаць праграмаванне і лічбавыя тэхналогіі.

Для практычнага прымянення атрыманых ведаў у цэнтры будуць створаныя спецыяльныя трасы і пляцоўкі для выпрабаванняў мадэляў. Напрыклад, мабільны каркасны басейн дазволіць праводзіць эксперыменты з воднымі мадэлямі, а спецыяльна абсталяваныя трасы стануць ідэальным месцам для тэставання радыёкіраваных аўтамабіляў і дронаў.

Каментары6

  • Жвір
    20.02.2025
    Зато аўтобусы з усіх кірункаў пруцца ў цэнтар горада, ствараючы дадатковыя нязручнасьці іншым удзельнікам транспартнага руху, коркі на дарогах. Раней ня дурні плянавалі размяшчэньне такіх аб'ектаў, размяркоўваючы аўтобусныя патокі. "Усходні", "Маскоўскі", "Паўднёва-Заходні", "Магілёўскі", 'Цэнтральны"... Але раней і перавозкі былі актыўныя, а цяпер тых міжнародных рэйсаў утрая меней, дык "а мо так і трэба?"... Усё ж лічу, што ня варта было чапаць спецыялізаваныя вакзальныя будынкі.
  • Максим Дизайнер
    20.02.2025
    Будут клепать рабов на IT галеры в промышленных масштабах. Лимитчики побегут раняя тапки записывать бедных детей в погромисты.
  • Dandy
    20.02.2025
    Максим Дизайнер, ты это о себе, или о своей бабушке-лимитчице? В каком колене городской ? Только не ври мне, в глаза сиотри.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць