Грамадства33

У легендарным месцы Гродна адкрылася новая пельменная

Вярнулася пельменная да гараджан праз 64 гады, піша CityDog.

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

22 лютага ў Гродне на вуліцы Савецкай, 23 адкрылася «Пельменная 1961». Роўна 64 гады таму тут таксама можна было з'есці вядомую страву.

Цяпер памяшканне аформлена ў стылі лофт. Сцены стылізаваныя пад цэглу, а галоўны колер інтэр'еру — зялёны. У залах шмат штучных раслін.

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

CityDog расказвае пра кошты ў новым рэстаране:

  • Пельмені — некалькі відаў, уключаючы клёцкі (ад 9,5 руб.) і цэпеліны са свінінай (15,5 руб.),
  • Мясныя закускі — талерка з хатнімі каўбаскамі і саленнямі (30 руб.),
  • Гарачыя стравы — бульбяная бабка (9 руб.), бужаніна з пюрэ і грыбамі (35 руб.),
  • Напоі — гарбата (5 руб.), кава (ад 3 руб.), грузінскае віно «Кіндзмараўлі» (9 руб.).

Пасля пельменнай, якая была на гэтым месцы за савецкія часы, там працавала бістро «Семафор», рэстаран Larionoff, «Кофейня и пастерия».

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

Каментары3

  • Цьху
    24.02.2025
    Усё чужое, усё. І сам сібірскі пяльмень, і назва па тыпу расійскай Рюуумачнай і Чібурееечнай, і год працягу савецкай акупацыі 1961. Оооо, затое ў стылі лофт. Давайце яшчэ рускі флаг павесім і будзем радавацца, што навокал жа ўсё ў стылі лофт, якія могуць быць пытанні. Гэтым абы бруха набіць.
  • Я б туды не пайшоў
    25.02.2025
    Дзе беларускі дранік? І дзе беларуская мова?
  • Першы склад перад націскам
    26.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць