Вайна1818

Пра што дамовіліся на саміце ў Лондане па Украіне?

«Мы не можам пагадзіцца на такія слабыя пагадненні, як мінскія, якія Расія можа з лёгкасцю парушыць», — сказаў брытанскі прэм'ер.

Кір Стармер. Скрыншот трансляцыі The Guardian.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер на прэс-канферэнцыі па выніках саміту еўрапейскіх лідараў па Украіне ў Лондане заявіў, што Вялікабрытанія выдзеліць Украіне 1,6 мільярда фунтаў (1,94 мільярда еўра) для пакупкі больш за пяць тысяч ракет СПА. Яны будуць выраблены ў Белфасце (Паўночная Ірландыя), перадае The Guardian.

«Гэта будзе мець жыццёва важнае значэнне для абароны крытычна важнай інфраструктуры цяпер і ўмацуе Украіну ў забеспячэнні міру, калі ён наступіць, таму што мы павінны вучыцца на памылках мінулага. Мы не можам пагадзіцца на такія слабыя пагадненні, як мінскія, якія Расія можа з лёгкасцю парушыць», — сказаў ён.

Стармер адзначыў, што ва Украіну гатовы адправіць міратворцаў і самалёты, каб абараніць выкананне мірнага пагаднення

Яго спыталі, ці можа ён выключыць канфлікт паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй.

«Я не хачу канфлікту ва Украіне, у Еўропе і, вядома, у Злучаным Каралеўстве. Я хачу стабільнасці ў Злучаным Каралеўстве.

Каб забяспечыць гэтую стабільнасць, трэба быць упэўненымі, што мы зможам абараніць пагадненне ва Украіне, таму што наша гісторыя вучыць нас таму, што калі ў Еўропе ўзнікне канфлікт, ён прыйдзе і да нашых берагоў», — адказаў брытанскі прэм'ер.

Ён не пагадзіўся, што ЗША зараз «ненадзейны саюзнік». «Яны былі надзейным саюзнікам на працягу многіх дзесяцігоддзяў і працягваюць ім заставацца».

Адказваючы на пытанне пра рэакцыю ЗША на тое, што ён прапануе, Стармер намякнуў, што ён абмяркоўваў гэта з Трампам падчас іх учорашняй тэлефоннай размовы.

Стармер адзначыў, што на саміце ў Лондане ўзгаднілі чатыры важныя крокі:

  • Працягваць аказваць Украіне ваенную дапамогу, пакуль ідзе вайна, і ўзмацніць эканамічны ціск на Расію.
  • Любы трывалы мір павінен забяспечыць суверэнітэт і бяспеку Украіны, і Украіна павінна быць за сталом перамоў.
  • У выпадку заключэння мірнага пагаднення еўрапейскія лідары будуць імкнуцца прадухіліць любое ўварванне Расіі ва Украіну ў будучыні.
  • Будзе створана «кааліцыя ахвотных» для абароны Украіны і забеспячэння міру ў краіне.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што цяпер вельмі важна павялічыць выдаткі на абарону.

«Важна падрыхтавацца да горшага».

Каментары18

  • трампыня
    02.03.2025
    Ну што трампыня, джын выйшаў з бутэлькі. Цяпер ты з Кітаем 1:1. Гатовы прасіць прабачэння ў Еўропы і Ўкраіны, ці яшчэ не?
  • Вадя
    02.03.2025
    Путина не спросили, это самое слабое место в их планах. Усилить санкции, ну ну
  • понятно
    02.03.2025
    Ну, акрамя 5 тысяч ракет для ПВО, в остальном ПШИК и БУРБАЛКИ !

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах43

Прэм'ер Літвы: Пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу, і для гэтага няма прычын1

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?95

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі11

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!23

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць