Свет

У Пакістане баевікі захапілі цягнік з 450 пасажырамі

У Пакістане ўзброеныя баевікі паранілі кіроўцу цягніка і ўзялі ў закладнікі 450 пасажыраў, паведамляе AFP.

У Пакістане ўзброеныя баевікі паранілі кіроўцу цягніка і ўзялі ў закладнікі 450 пасажыраў, паведамляе AFP.

Адказнасць за напад узяла на сябе Армія вызвалення Белуджыстана. Баевікі пагражаюць забіць закладнікаў, калі пакістанскія сілавікі паспрабуюць адбіць цягнік.

«Любое ваеннае ўварванне сустрэне гэтак жа рашучы адказ. На гэты момант загінула шэсць вайскоўцаў, а сотні пасажыраў застаюцца пад вартай BLA. «Армія вызвалення Белуджыстана» бярэ на сябе поўную адказнасць за гэтую аперацыю», — сказана ў паведамленні баевікоў.

Белуджыстан — найменш развітая правінцыя Пакістана, эканоміка якой будуецца на здабычы рэсурсаў. Там пражываюць белуджы, пятая па велічыні народнасць Пакістана.

BLA — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груп, якая з 1970-х аказвае ўзброены супраціў ураду, абвінавачваючы ўлады рэспублікі ў несправядлівай эксплуатацыі радовішчаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць