Свет55

Трамп: У нас была выдатная размова

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што спыненне вайсковай дапамогі Украіне не абмяркоўвалася падчас яго размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Пуцін пагадзіўся часова спыніць атакі на ўкраінскія энергетычныя аб’екты, але адмовіўся зацвердзіць поўнае 30-дзённае спыненне агню, якое, на думку Трампа, павінна стаць першым крокам да заключэння доўгатэрміновага мірнага пагаднення.

Як паведамілі ў Крамлі, Пуцін падчас размовы заявіў, што «ключавой умовай для недапушчэння эскалацыі канфлікту і працы ў напрамку яго вырашэння […] павінна стаць поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і прадастаўлення разведвальнай інфармацыі Кіеву».

«У нас была выдатная размова, яна доўжылася амаль дзве гадзіны. Мы гаварылі пра многія рэчы. […] Мы гаварылі пра многае, але дапамогу не абмяркоўвалі», — сказаў Трамп у інтэрв’ю Fox News, адказваючы на адпаведнае пытанне вядучай.

Перамовы аб спыненні агню з удзелам украінскіх афіцыйных асоб працягнуцца ў нядзелю ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі, заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.

У інтэрв’ю тэлеканалу Fox News ён паведаміў, што з амерыканскага боку ў Джыду зноў адправяцца дзяржсакратар Марка Рубіа і дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц, але не ўдакладніў, хто прыме ўдзел у кансультацыях з украінскага боку.

Адказваючы на пытанне аб спыненні абстрэлаў энергетычнай інфраструктуры і цэляў у акваторыі Чорнага мора, Уіткаф сказаў: «Я думаю, што абодва гэтыя пытанні ўжо ўзгодненыя з расіянамі. Я, вядома, спадзяюся, што ўкраінцы пагодзяцца на гэта».

Ён таксама адзначыў, што прапанаванае ЗША 30-дзённае спыненне агню павінна датычыцца «энергетыкі і інфраструктуры ў цэлым».

У Крамлі раней паведамілі, што па выніках перамоў з Дональдам Трампам расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін загадаў вайскоўцам прыпыніць нанясенне ўдараў па ўкраінскіх энергетычных аб’ектах на 30 дзён.

Пры гэтым украінскі бок паведаміў пра шквал удараў па грамадзянскай інфраструктуры праз некалькі гадзін пасля размовы двух лідараў.

Каментары5

  • Прыніжаны
    19.03.2025
    Руды, ты ж з ім сустрэцца хацей не далей як тыдзень таму. А што так слаба атрымалася, як пшык у ваду. Зноўку а.асраўся?
  • Все печально
    19.03.2025
    Гляда на этот со старперами во главе Америки могу сказать только одно: политическая демстстема страны в большом кризисе. Вероятно США клончтся к упадку. На радость авторитарным правителям всего мира.
  • &
    19.03.2025
    Канешне путлер пахваліў Дональда за тое што той спыніў Голас Амерыкі і Радыё Свабода, зрабіў тое што не змаглі зрабіць не гітлераўцы, не камуністы, не КДБ, не ФСБ. Цяпер на гэтай пляцоўцы будзе прапаганда расейскага вялікадзяржаўнага імперскага шавянізму, неакамунізму ды фашызму, якая дадаткова прамывае мозгі інфацілам на Захаде ды дурням.
    Ад шкоды якую наносіць Амерыцы Трамп за галаву і сэрца на тым свеце ўзяўся Рузвельт, Трумен, Эйзенхаўэр, Ніксан, Рэйган ды і той жа Вашынгтон і Лінкальн.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць