Грамадства22

«Пажарная каманда», «Біяробат», ланцужкі: якія арэлі з’явяцца ў мінскіх парках

Некалькі пачнуць працу з адкрыццём сезону.

«Пажарная каманда», «Біяробат», «Ланцужок свабоднага падзення», новая «Ладдзя» замест той, што ўжо адпрацавала свой тэрмін. Якія арэлі з’явяцца ў парках сталіцы, Мінск-Навінамраспавёў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер «Мінскзелянбуду» Руслан Касевіч.

Усяго сёлета запланавана ўстанавіць восем новых мадэляў.

Некалькі пачнуць працу з адкрыццём сезону атракцыёнаў. У Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага гэта «Вальс» і «Драконы».

У парку імя Чалюскінцаў — «Лебедзі» і «Мікс», вядомы наведвальнікам як лятаючая лаўка, але ён пачне працаваць не раней за трэці квартал 2025 года.

— У парку імя М. Горкага таксама з’явіцца «Пажарная каманда», — распавёў Р. Касевіч. — У цэнтры кампазіцыі будзе знаходзіцца імітацыя будынка, які гарыць, вакол якога курсіруе цягнік ратавальнікаў.

Атракцыён прадугледжвае наяўнасць брандспойтаў, з якіх маленькія госці будуць «тушыць» ачаг узгарання. Разлічаная карусель на дзетак ад 6 гадоў, тыя, хто малодшы, будуць дапускацца толькі ў суправаджэнні дарослых. Размясціць плануем непадалёк ад галоўнай сцэны, цяпер ідзе падрыхтоўка пляцоўкі з пліткі.

Яшчэ два навічкі для аматараў «паказытаць нервы» могуць стаць у строй да канца года.

Гаворка пра ланцужкі свабоднага палёту: падыманне даволі плыўнае, але на вышыню звыш 20 м — і там ужо «кружэнне» вакол асноўнай восі. Іншы «таварыш» больш характэрны: «Біяробат» падымае кабінкі / сядзенні на вышыню прыкладна 6 м і круціць значна мацней, у тым ліку вакол сваёй восі. Нагадвае «Каліпса», але значна экстрэмальней.

Нагадаем, паркі імя Чалюскінцаў, Уга Чавеса і 900-годдзя Мінска прымуць гасцей 27 красавіка пры ўмове спрыяльнага надвор’я. У дождж каруселі запускаць забаронена. Парк імя М. Горкага плануе адкрыць сезон у першыя дні мая, па завяршэнні рэканструкцыі. Прыемная навіна: кіламетровых чэргаў не будзе.

Ва ўсіх васьмі касах парка можна будзе набыць квіткі на любы атракцыён.

— Цэны квіткоў у гэтым сезоне засталіся на ўзроўні мінулага года і складаюць у сярэднім 2,5 рубля, — удакладніў Р. Касевіч.

За апошнія два гады для сталічных паркаў набылі 16 новых атракцыёнаў, паведаміў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермоловіч. Усяго іх у парках імя М. Горкага, Чалюскінцаў, Уга Чавеса і 900-годдзя Мінска размешчана 58.

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    19.04.2025
    - слушай, - мужу говорю, - может ребенка на какие аттракционы свозить?
    - знаешь что, - говорит, - после горных лыж ему уже никакие аттракционы будут не страшны.
    я, как дура, типа не поверила... свозила... малой и правда сказал - а что за фигня?
  • дочка Максима Дизайнера
    19.04.2025
    нн не дает возможности подправить комментарий, поэтому

    аттракционы будут неинтересны. - так он сказал

    эта цитата точна

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць