Гісторыя2020

Таямніцы гродзенскага Фарнага касцёла

Упершыню за стагоддзі наведнікі спусціліся ў сутарэнні гарадской святыні.

Ці можна ўявіць сабе Гродна без Фарнага касцёла? Нават той, хто лічыць сябе няверуючым, зробіць некалькі крокаў па шведскай плітцы базілікі – і замрэ. І захочацца моўчкі стаяць гадзінамі і слухаць цішыню. Сэрца будзе павольна стукаць, нібы адлічваючы назад гады мінулых стагодзяў. І здаецца – ніколі б не выходзіў адгэтуль.

Ці інакш... Нарэшце загучыць арган, і тысячы вернікаў заспяваюць псалмы Давіда. І ўжо гонар – далучыцца да іх, хваліць Бога спевам, дасылаючы і свой голас разам з імі да неба.

Сапраўды, Фарны касцёл над усімі намі, гродзенцамі, мае нейкую незвычайную уладу. Можа, веліччу сваёй захапляе, паглынае нас, можа нязломнасцю ў гады войнаў і разрухі паказвае прыклад і кліча – «Sursum corda». Базіліка самім сваім існаваннем служыць евангелізацыі можа нават больш, чым мы, людзі. І мы, як да маці, зноў і зноў прыходзім да яе.

А там... ступаючы па каменях падлогі, разглядаючы памятныя дошкі, шыльды, помнікі, раптоўна разумееш, колькі гісторыі сакрыта ў гэтых сценах: ад першага прыезду езуітаў у Гродна, кансэкрацыі з удзелам манархаў, польскага караля Аўгуста ІІ і расійскага цара Пятра І, да начных дзяжурстваў гродзенцаў, занепакоеных лесам сваёй святыні: «Толькі б уратаваць!» Ва ўсім адчувальная прысутнасць вякоў.

Але ёсць месцы ў касцёле, праходзячы міма якіх проста не можаш устрымаць цікаўнасць. Колькі разоў за імшу хтосьці кране нагой меднае кальцо мармуровай пліты каля капліцы Маці Божай Кангрэгацкай, і адгукнецца рэха, нібы пытаючы нас: «хто там?» Хто там, унізе, у касцёльных скрыптах? Каго захоўвае падвальная цішыня і цемра?

Адзіны з вядомых гродзенскіх гісторыкаў Юрый Гардзееў (цяпер жыве і працуе ў Кракаве), адказваючы мне на гэтыя пытанні, напісаў у лісце: «Пахаванні ў крыптах Фарнага касцёла практычна не вывучаліся. Але звесткі можна знайсці ў Нацыянальным гістарычным архіве ў Мінску... Фактычна трэба шукаць тэстаменты. Варта мець ці прозвішча, ці дату пахавання. Але апісанне даты ці ўзросту пахаванай асобы нічога ў прынцыпе не дае і не высвятляе. Калі б там захаваліся труменныя партрэты ці якія прозвішчы на трунах, іншая справа». Па словах Юрыя Гардзева, «ніхто з вялікіх людзей тут не быў пахаваны». Хутчэй за ўсё, у падвалах Фарнага Касцёла хавалі памерлых езуітаў. Але...

Не так даўно пробашч катэдры ксёндз Ян Кучынскі, кс. Віктар Захарэўскі разам з групай фатографаў, ледзьве падняўшы сіламі васьмярых мужчынаў мармуровую пліту, спусціліся ў склеп.

«Адразу пачулі пах цвілля і адчулі непрыемны прысмак у роце, – распавядае кс. Ян Кучынскі. – Трэба было асвяціць цемру. У свеце моцных ліхтароў агледзеліся і убачылі шмат трунаў. Адныя з іх стаялі акуратна састаўленыя, зачыненыя, іншыя былі адкрытыя, і ў іх проста былі накіданыя чэрапы і косці.
Чалавечыя астанкі моцна пашкоджаныя грыбком, але можна разгледзець рэшткі ксяндзоўскага адзення: побач з чэрапамі ў некаторых трунах ляжаць бярэты. У адной з трунаў пахаваны чалавек у адзенні з капюшонам – верагодна, манах. Але ці 300 гадоў таму езуіты мелі ў адзенні капюшоны?

Большасць трунаў – простыя, драўляныя. На адной, дарэчы, можна разгледзець надпіс: 1795 год, «Гродна» і літары – верагодна імя, але лёгка прачытаць не атрымалася. Увагу прыцягнула труна, якая некалі была абіта чырвонай дарагой матэрыяй (рэшткі яе яшчэ можна ўбачыць). У гэтай труне адпачывае жанчына, якая была, магчыма, набальзамаваная, бо захаваліся рэшткі скуры на твары і руках. Яе валасы былі заплеценыя ў дзве касы, што рабілі, калі хавалі нявінніц. На жаль мы не ведаем, хто пахаваны ў сутарэннях касцёла. Верагодна, што такія звесткі ёсць у архівах езуітаў у Варшаве ці Вільні. Калі атрымаецца і яны адшукаюцца, хацелася б прывесці ў добры выгляд крыпту і зрабіць яе адкрытай для вернікаў і турыстаў, як гэта зроблена ў шматлікіх касцёлах у Еўропе».

На думку Юрыя Гардзеева, імёны некаторых з тых, хто пахаваны ў падвалах базылікі, усё ж вядомыя. «Ля помніка Антонія Тызенгаўза, перад алтаром з іконай Маці Боскай Студэнцкай, знаходзіцца склеп прадстаўніка аднаго са старажытных гродзенскіх шляхецкіх родаў – Кшыштафа Казімежа Фларыяна Міцуты. Побач пахавана яго жонка Эўфразына з роду Калантаяў, дачка ваўкавыскага падкаморага» – піша ён у адным са сваіх артыкулаў. Паводле ягоных даследванняў, «Кшыштаф Казімеж Фларыян Міцута быў удзельнікам Паўночнай вайны, у 1707-1715 гг. займаў пасаду земскага падсудка Гродзенскага павета, а ў 1721-45 гг. быў гродзенскім падстолім. У 1704-1735 гг. згадваецца гродзенскім падкаморым. Прымаў удзел ў выбарах караля ў 1733 г. У Гродне Міцута валодаў сядзібай побач з бернардынскім кляштарам і дваром на занёманскім прадмесці. У 1750 г. ужо не жыў».

Побач з капліцай Маці Божай Кангрэгацкай – тая самая надмагільная пліта з медным кальцом, уваход у склеп Міцуты. Але надпіс на ёй моцна зацёрты. Прачытаць яго цяпер практычна немагчыма.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў3

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА16

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць