Музыка33

Рок-паэтка Дар’я Кадамская: «Наша пакаленне нічога змяніць не можа»

Хто такая Дар’я Кадамская? Музыка і рок-паэтка, размясціць якую хочацца побач з Таняй Беланогай. У 2007 годзе — уладальніца Гран-Пры на «Бардаўскай восені». Лідэрка гурту"Ох. Ра», што грае, як вырашылі самі яго ўдзельнікі, у стылі «этна-блюз». Дзяўчына, што спявае голасам глыбокім, нізкім і спела-жаночым.

Слухаючы Дарку, прыгадваеш Касю Камоцкую. І не дзіва, бо захаплялася яна спадарыняй Касяй. А яшчэ слухала N.R.M., The Beatles, «Аквариум»… А акрамя музыкі… Дар’я працавала санітаркай у «Навінках» і марыла стаць дзіцячым псіхіятарам. Вучылася на рэлігіязнаўцу, а цяпер працуе мастаком па кераміцы ў манастыры.

Кадамская піша вершы, у якіх каханне, пошук Бога і людзі з дыягназам «шызафрэнія». Піша выключна па-беларуску, бо па-расійску — проста не выходзіць.

— Я вучылася ў Ліцэі БДУ на філолага, і там нас выхоўвалі ў патрыятычным духу. Мы адчувалі, што ад нас так шмат залежыць, што мы так шмат зробім! Тады і пачыналі пісацца гэтыя спевы.

— Хто слухач гурту «Ох. Ра»?

— Нашы сябры, сябры сяброў, студэнты, людзі ад 15 да 30, хаця ёсць і старэйшыя. Мне здаецца, што наша музыка такая, што няма абмежаванняў ва ўзросце.

— Што, на твой погляд, уяўляе з сябе малады беларускі рок?

— Зараз беларускі рок — нешта асабістае. Гэта ўжо не грамадская дзейнасць, як раней, а нешта такое для душы.

— Якое яно, тваё пакаленне?

— Наша пакаленне, мне здаецца, асабліва нічога змяніць не можа. Мы больш займаемся такімі справамі, як тусоўкі, проста ловім кайф ад жыцця.

— Як думаеш, чым вы розніцеся з Таняй Беланогай?

— Я крыху маладзейшая за яе, Але, што цікава, мы пачыналі амаль адначасова. Я памятаю фестываль «Зялёны крыж» . І там была Таня Беланогая. Я здзівілася, бо насамрэч мы нешта падобнае робім. Але Таня больш пранізлівая. І нават па голасе гэта заўважна. Можа, у яе больш моцны, больш рэзкі голас, які прабірае. У мяне крыху больш нізкі і мяккі, і тэксты адрозніваюцца, у яе больш грамадзянскай лірыкі.

Адзін прыхільнік гурта «Ох. Ра» напісаў нядаўна у Інтэрнэце: «Ваша музыка ўводзіць у салодкі меланхалічны транс». Цяпер яны — дзве акустычныя гітары, віяланчэль, флейта, бас-гітара, бубны і вакал — пішуць дэбютны альбом на студыі «Хата».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць