Грамадства

У Мінадукацыі заявілі пра рэкордны набор на педагагічныя спецыяльнасці

У 2025 годзе ў беларускія ВНУ на бюджэтную форму навучання залічылі 99,5% ад запланаванай колькасці студэнтаў. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас візіту ў сталічныя каледжы.

Фота Сяргея Шэлега / БелТА

Асаблівую ўвагу Іванец звярнуў на рэкордна высокі набор на педагагічныя спецыяльнасці — у гэтым годзе на бюджэт залічылі 3,9 тысячы будучых настаўнікаў. Міністр падкрэсліў, што педагогаў, маўляў, з нецярпеннем чакаюць у школах.

Таксама адзначаная высокая эфектыўнасць набору на аграрныя спецыяльнасці — з 2,9 тысячы выдзеленых месцаў для будучых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу засталося вакантнымі менш за 50. Паводле Іванца, гэта таксама найлепшы вынік за апошнія гады.

Міністр таксама паведаміў, што кожны чацвёрты з тых, хто паступіў у ВНУ, будзе вучыцца на інжынера, а кожны дзясяты — стане педагогам, медыкам або спецыялістам АПК.

У выніку, па словах Іванца, структура прыёму адпавядае як патрэбам і пажаданням абітурыентаў, так і патрэбам беларускай эканомікі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць