Грамадства3030

Партыя БНФ адмаўляецца ад «Чарнобыльскага шляху»

і мяняе стратэгію правядзення чарнобыльскіх мерапрыемстваў.

Партыя БНФ мяняе стратэгію правядзення чарнобыльскіх мерапрыемстваў. Пра гэта 15 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.

Паводле яго слоў, сёлета Партыя БНФ адмовілася ад арганізацыі ў Мінску традыцыйнага шэсця »Чарнобыльскі шлях». «Заяўку на правядзенне шэсця падалі актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі »Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Такім чынам, арганізацыя і правядзенне «Чарнобыльскага шляху» кладзецца на іх.

На жаль, у апошнія гады »Чарнобыльскі шлях» ператварыўся ў рытуальнае мерапрыемства, на якое прыходзяць усе, ад ультраправых да анархістаў. Аднак яны займаюцца не праблемамі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а проста самарэкламай. І мы не хочам збіраць людзей для іх рэкламы», — зазначыў Янукевіч.

Замест гэтага, прадоўжыў ён, актывісты партыі плануюць наведаць раёны, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. «Плануецца, што мы праедзем па поўдні Магілёўскай вобласці, а адтуль — у Гомельскую вобласць. Мы наведаем гэтыя раёны, прывязем людзям гуманітарную дапамогу, наколькі гэта магчыма, пагутарым з імі, а таксама правядзем работы на помніках адселеным вёскам», — сказаў Янукевіч.

«Мы хочам, каб нашы акцыі, прысвечаныя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, мелі ярка выражаны сацыяльны характар.

Напрыклад, нашы актывісты ўжо праехалі па месцах, дзе ўстаноўлены памятныя камяні адселеным вёскам. Яны паведамілі, што помнікі знаходзяцца ў жудасным стане. Улада за імі не сочыць, што сведчыць аб стаўленні ўлады да трагедыі. Таму ўпарадкаваннем гэтых месцаў зоймемся мы», — заявіў Янукевіч.

Пры гэтым ён зазначыў, што кожны член партыі можа ўзяць удзел у »Чарнобыльскім шляху» ў прыватным парадку.

Нагадаем, заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» была пададзеная ў Мінгарвыканкам 9 красавіка.

Плануецца, што »Чарнобыльскі шлях — 2010» пройдзе ад плошчы перад будынкам прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе адбудзецца мітынг.

Збор удзельнікаў акцыі запланаваны на 18.00.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць