Спорт11

Беларускі футбаліст будзе гуляць у еўрапейскім чэмпіянаце

Агент беларускага паўабаронцы Рамана Пасевіча Руслан Даўбенка расказаў, што футбаліст, які цяпер належыць «Сочы», перайшоў у славенскую «Муру» ў арэнду з правам выкупу.

«З «Мурай» дапамог мой партнёр, агент Дзяніс Лапаеў — у яго ў жаночай камандзе гэтага клуба выступаюць тры падапечныя. Дзяніс прадставіў Рому селекцыйнаму аддзелу, кіраўніцтву клуба і галоўнаму трэнераму [Івану Куртушычу]. Пазней яны паразмаўлялі асабіста, усе засталіся задаволеныя, і ўсе пытанні былі вырашаны. Рома перайшоў у арэнду на сезон з правам выкупу. Пры гэтым, паводле пагаднення, «Сочы» могуць адклікаць яго з арэнды. Што тычыцца Ромы, цяпер яго галоўная мэта — патрапіць у зборную Беларусі», — прыводзіць словы Даўбенкі ў сваім тэлеграм-канале журналіст Тарас Шчыры.

У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (два чалавекі), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (1), на Кіпры (1), Партугаліі (1), Польшчы (2), Сербіі (1).

Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).

Каментары1

  • "Уникальность ситуации в Беларуси состоит в том, что я никому ничего не обязан"® Саміведаецехто
    07.08.2025
    Ну смысл за дзеравянных ў Квітнеючай гуляць? Ужэ 31 годзік... І на пенсію футболам тут точна не заробіш :(

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць