Грамадства22

Пасля папярэджання МАРГ «Аплаці» адмовілася ад увядзення абанплаты за праезд

МАРГ шчоўкнуў «Аплаці» па носе за ідэю прадаваць квіткі на транспарт за даплату. 

Міністэрства па антыманапольным рэгуляванні і гандлі звярнула ўвагу на ідэю сэрвісу «Аплаці» увесці даплату за магчымасць купіць білет на транспарт.

Пасля гэтага кампанія ТАА «ЛВО» адмовілася ад увядзення з 22 верасня абанплаты за паслугу ў транспарце ў памеры 1 рубель у месяц, якая павінна была стаць абавязковай для карыстальнікаў, што аплачваюць праезд праз дадатак.

У каментары Onlíner прадстаўнікі кампаніі заявілі, што «дзеянні ТАА «ЛВО» і ўвядзенне новых прадуктаў не парушалі і не парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Аднак, улічваючы пазіцыю рэгулятара і аспекты, агучаныя падчас асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам, было прынята рашэнне часова адмовіцца ад абавязковай аплаты.

Судзячы па ўсім, ведамству на сэрвіс пачалі скардзіцца. Таму МАРГ папярэдзіў «Аплаці» ад увядзення такой падпіскі, угледзеўшы ў гэтым парушэнне антыманапольнага заканадаўства.

Папярэджанне — гэта прэвентыўны інструмент. Яно выдаецца, калі МАРГ стала вядома пра тое, што нехта збіраецца парушыць закон.

Нагадаем, «Аплаці» задумаў увесці падпіску на магчымасць купляць білеты на транспарт праз дадатак. Каштаваць яна павінна была адзін рубель у месяц.

Каментары2

  • .
    28.08.2025
    Манаполія тут сапраўды існуе. Павінна быць незалежная ад канкрэтнага банка сістэма, тыпа BLIK або ЕРІП.
    Мінсктранс не здолеў у інавацыі (вельмі шмат дзе ён тармазіць), далі паспрабаваць банку. Ну і зараз такое. Банк вырашыў атрымаць трохі больш прыбытку з той стартап.
  • Ёсік
    28.08.2025
    Рубель адбілі ад сквапных уласьнікаў, нічога, яны дададуць да абанентскай.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць