Свет22

Пяць краін Еўрасаюза просяць фінансавай дапамогі ў ахове межаў

Пяць краін Еўрасаюза — Польшча, Фінляндыя, Латвія, Літва і Эстонія — звярнуліся да Еўракамісіі з просьбай выдзеліць дадатковае фінансаванне для ўзмацнення абароны знешніх межаў ЕС. Прычынай яны называюць працяг гібрыднай агрэсіі з боку Расіі і Беларусі, піша RMF24.

На мяжы Польшчы з Беларуссю. Фота: Straż Graniczna

Міністры ўнутраных спраў пералічаных дзяржаў у лісце ў Брусель падкрэслілі, што гібрыдная вайна працягваецца ўжо больш за чатыры гады і ўключае не толькі міграцыйны ціск, але і кібератакі, падпалы, дыверсіі супраць крытычнай інфраструктуры і парушэнні паветранай прасторы.

Асобна адзначаецца рост інцыдэнтаў з беспілотнікамі, частка якіх нясе выбухоўку і падае паблізу жылых дамоў. Так, у Люблінскім ваяводстве Польшчы нядаўна дрон упаў на кукурузнае поле і выбухнуў, пашкодзіўшы вокны ў суседніх хатах. Міністр абароны Польшчы назваў гэта прамой правакацыяй Расіі ў момант, калі ідуць мірныя перамовы па Украіне.

Кіраўнікі МУС Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі і Эстоніі падкрэсліваюць, што ўсходняя мяжа — гэта праблема не толькі іх, але і ўсяго Еўрасаюза. Без сумесных інвестыцый пад пагрозай аказваецца бяспека ўсёй Еўропы.

Таму яны просяць Еўракамісію накіраваць дадатковыя сродкі на:

  • развіццё сістэм паветранага назірання;
  • закупку дронаў для кантролю межаў;
  • сродкі барацьбы з варожымі беспілотнікамі.

Па словах міністраў, папярэдняя дапамога ўжо ўмацавала кантроль на межах і палепшыла кіраванне міграцыяй, але ўзровень пагрозы расце і наяўных рэсурсаў ужо недастаткова.

Каментары2

  • Лявон
    30.08.2025
    Добрая нагода каб папрасіць грошай!))
  • granica
    31.08.2025
    Нагода, каб нагадаць, што ёсць розныя актывісты, ідэйна левыя ці гратнавыя, якія топяць за нелегальных мігрантаў і нават ім дапамагаюць, тым самым працуючы на карысць Расіі.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць