Грамадства55

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў

«З усяго, што прадстаўлена, магу дазволіць сабе толькі шалік».

Жыхарка Бабруйска схадзіла ў краму адзення «Элема» і паказала асеннія паліто, курткі і аксесуары. Карыстальнікі сацсетак вельмі здзівіліся цэнам, заўважыла BGmedia.

Увосень у «Элеме» абнавілі калекцыю адзення. На відэа, якое актыўна абмяркоўваюць у сеціве, беларуска паказала выбар паліто, куртак, шапак і шалікаў. Паводле яе слоў, мадэлей і колераў вельмі шмат.

Але гледачоў уразіў не асартымент, а цэны.

@anya_bobruisk Элема #элема #elema #осень #пальто ♬ оригинальный звук - Аня Бобруйск

Так, паліто каштуюць ад 324 да 1 070 рублёў. На частку асенніх мадэлей дзейнічае зніжка 30%, за выключэннем новай калекцыі. Курткі таксама прадаюцца са зніжкай, шалікі каштуюць ад 8 да 30 рублёў.

Часцей за ўсё каментатары абмяркоўвалі кошт паліто.

  • «Паліто больш за 1000 рублёў — з чаго яно? Дыяменты на гузіках?»
  • «Мадэлі ніякія, колеры пакідаюць жадаць лепшага, затое цэны «лятаць» навучыліся».
  • «Месяц працаваць, каб купіць паліто? А жыць за што тады?»
  • «Дзякуй за агляд. З усяго, што прадстаўлена, магу дазволіць сабе толькі шалікі».

Некаторыя карыстальнікі адзначалі, што якасць сапраўды адпавядае цане: ваўняныя паліто каштуюць даражэй, але служаць некалькі сезонаў. Іншыя параўноўвалі з сэканд-хэндам ці рынкам, дзе аналагічнае паліто можна купіць танней.

Таксама выклікала пытанні, хто з'яўляецца мэтавай аўдыторыяй крамы: пры сярэднім заробку па краіне многія не могуць дазволіць сабе паліто за 1 000 рублёў.

Некаторыя каментатары адзначалі, што нават швачкі і закройшчыцы «Элемы» наўрад ці купяць уласную прадукцыю па такіх цэнах.

  • «А гэта прабачце для каго? Беларусы не могуць насіць беларускае. Абсурд!»
  • «Тыя, хто могуць дазволіць сабе па такіх цэнах паліто, відавочна, па такіх крамах не ходзяць. А для астатніх гэта — недапушчальная раскоша».

Каментары5

  • Сергей
    17.09.2025
    Согласен. Элема - классный магазин. Хорошее мужское кашемировое пальто можно купить только там.
  • імя
    17.09.2025
    Кошты - як на Захадзе, заробкі і парадкі як у БССР. Атрымалі тое, за што галасавалі ў 94-м. Як бонус - жалезная заслона і магчымасць з’ездзіць "у адпачынак" і паўдзельнічаць у адраджэнні вялікай расіі.
    "Сбылісь мечты народные!"
  • Паўліна
    17.09.2025
    Так. Многія настальгуюць па ссср . Але там так і было. Якаснае паліто за месячны заробак, а не тое і больш

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі20

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі20

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць