Свет1414

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая

Ізраільскі флот у сераду вечарам і ў ноч на чацвер пачаў затрымліваць судны флатыліі Грэты Тунберг, што набліжаліся да берагоў сектара Газа, і дастаўляць левых актывістаў, у тым ліку і саму Грэту, на бераг для далейшай дэпартацыі, піша Бі-бі-сі.

Скрыншот відэа МЗС Ізраіля

МЗС Ізраіля ў сераду вечарам заявіў, што ізраільскія ваенныя маракі спачатку папярэдзілі судны флатыліі, што ішлі наперадзе, што яны набліжаюцца да зоны баявых дзеянняў, і запатрабавалі змяніць курс, а пасля спынілі некалькі судоў, падняліся на борт і пачалі затрымліваць і перапраўляць прапалесцінскіх актывістаў у порт Ашдод.

На сайце «Глабальнай флатыліі Сумуд» («сумуд» па-арабску — «трываласць») апоўначы паведамлялася, што затрыманыя 9 з 44 суднаў флатыліі.

Прэс-служба ГФС заявіла, што затрыманне судоў флатыліі незаконнае і з'яўляецца нахабным актам адчаю з боку ізраільскіх вайскоўцаў.

«Гэта ясна паказвае, на што гатовыя пайсці акупанты, каб Газа і далей галадала і заставалася ў блакадзе… Яны гатовыя напасці на мірную грамадзянскую місію, бо паспяховая дастаўка гуманітарнай дапамогі азначала б правал іх блакады», — заявіла ГФС у сацсетках.

Ізраіль заяўляў, што спроба прарваць марскую блакаду Газы і даставіць у сектар адносна невялікі аб’ём прадуктаў на малых суднах — гэта выключна гульня на публіку, і прапанаваў актывістам, што плылі на гэтых суднах, выгрузіць сваю гуманітарную дапамогу ў ізраільскім порце і пасля праверкі прывезці яе ў сектар па сушы. Тыя адмовіліся.

МЗС Ізраіля апублікавала відэа з Грэтай Тунберг. Яна сядзіць на палубе судна побач з ізраільскім вайскоўцам, а той перадае ёй куртку і ваду. «Грэта і яе сябры жывыя і здаровыя», — запэўніў урад Ізраіля.

Арганізатары флатыліі заявілі, што перахопленыя суда знаходзіліся за 70 марскіх міль (больш за 126 км) ад берага сектара Газа і разлічвалі дайсці да берага да раніцы чацвярга. Яны абвінавацілі ізраільскіх маракоў у тым, што тыя заглушылі сувязь суднаў флатыліі, каб яны не змаглі паказаць перахоп у прамым эфіры ў сацсетках.

Ізраіль ужо двойчы — у чэрвені і ліпені — спыняў спробы прапалеcцінскіх актывістаў прарваць марскую блакаду Газы, затрымліваў судны і потым дэпартоўваў тых, хто на іх плылі, у тым ліку і Грэту Тунберг.

У нядзелю яна адхіліла абвінавачанні Ізраіля ў гульні на публіку, заявіўшы: «Ніхто б не стаў рызыкаваць жыццём дзеля гульні на публіку».

На судах флатыліі сярод прыкладна 500 прапалесцінскіх актывістаў у бок Газы плылі палітыкі з Італіі і Францыі. Арганізатары флатыліі заявілі, што перахопленыя суда знаходзіліся за 70 марскіх міляў (больш за 126 км) ад берага сектара Газа і разлічвалі дабрацца да берага да раніцы чацвярга. Яны абвінавацілі ізраільскіх маракоў у тым, што тыя заглушылі сувязь судоў флатыліі, каб яны не маглі паказаць перахоп у прамым эфіры ў сацсетках.

Ізраіль ужо двойчы — у чэрвені і ліпені — спыняў спробы прапалесцінскіх актывістаў прарваць марскую блакаду Газы, затрымліваў суда і потым дэпартаваў тых, хто на іх плылі, у тым ліку і Грэту Тунберг.

У нядзелю ў эфіры Бі-бі-сі яна адхіліла абвінавачанні Ізраіля ў гульні на публіку, заявіўшы: «Ніхто б не стаў рызыкаваць жыццём дзеля гульні на публіку».

Каментары14

  • Лайдак
    02.10.2025
    Навошта іх спыняць?
  • ну на публіку
    02.10.2025
    дык і што з таго?
    гэта насамрэч не спроба прарыва аблогі фізічнай, а аблогі інфармацыйнай.
    Вядома, калі Грэта пачне слаць з Газы фотачкі ў абдымку з мурзатымі дзеткамі, то бамбіць будзе ўжо не так зручна і камфортна.
  • бабруйчанін
    02.10.2025
    ну на публіку
    Згодзен і што з таго ..
    Па міжд Праву марскому Ізраіль " блакуе пастачанне гуманітарных грузах" нагода адказаць любымі сродкамі як на агрэсію па Закон Права
    20 год блакуется Газа з усіх бакоў і толькі " ласка яхве Нетаньяху " ці яшчэ якога Бені Гвіра есць сувязь ...вада электрычнасць ..
    Блакада Беларусі тзв " жалезны заслон" ад так званага " цывілізаванага свету" таксама Вас будзе цешыць ..
    Мне ен ні цікавы ....зараз ужо а Вам правые лібертарыанцы ...))
    Пазбаўляйцесь штампаў поглядаў на гэты " канфлікт" тзв журналістаў межд кшталту познэра бовіна ці яшчэ якога салаўева

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію8

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць