Грамадства3636

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Польскае выданне Rzeczpospolita паспрабавала разабрацца, чаму літоўскія ўлады панізілі статус аховы Святланы Ціханоўскай. Крыніцы выдання ў Літве лічаць, што праблема комплексная.

Прадстаўнік Трампа Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Польскія журналісты паразмаўлялі з некалькімі людзьмі, якія маюць дачыненне да кулуараў літоўскай палітыкі. Адзін з іх звязаў праблемы офіса Святланы Ціханоўскай з расколам у літоўскім палітыкуме.

«Гаворка ідзе не пра здраду ці раптоўную змену палітыкі Літвы ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. З 2020 года стаўленне літоўскага грамадства да беларускай апазіцыі змянілася. Калі ўжо стала відавочна, што рэвалюцыя ў Беларусі не ўдалася, паменшылася колькасць ахвотных падтрымліваць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Сёння наша грамадства ў гэтым пытанні моцна падзеленае. Не апошняе месца займае рост непрыязнасці да рускамоўных імігрантаў, сярод якіх дамінуюць украінцы і беларусы», — кажа суразмоўца RP, добра дасведчаны ў кулуарах літоўскай палітыкі.

На яго думку, гаворка ідзе не пра раптоўную змену палітыкі Літвы ў дачыненні да Лукашэнкі, а ў цэлым пра настроі ў літоўскім грамадстве.

«Гэтыя настроі адбіваюцца на пазіцыі палітычных эліт. Адбыўся распад ранейшага кансэнсусу, што тычыцца ўсходняй палітыкі Літвы. Эліты шукаюць новую ідэю для палітыкі ў дачыненні да Беларусі», — дадае ён.

Змена ўрада ў Літве і той факт, што са снежня краінай сукіруе антысістэмная «Нёманская зара», таксама спрычыніліся да змены стаўлення да ранейшай усходняй палітыкі краіны. Вільня, у прыватнасці, спрабуе палепшыць адносіны з Кітаем, сапсаваныя раней адкрыццём прадстаўніцтва Тайваня ў Літве.

Нельга выключаць, аднак, што справа значна больш складаная, чым здаецца на першы погляд, і можа выходзіць далёка за межы літоўска-беларускіх адносін. Такой думкі прытрымліваецца іншы суразмоўца, якога польскае выданне называе ўплывовым.

«Ключом да разумення сітуацыі з'яўляецца змена палітыкі ў ЗША. Яны хочуць адкрыць шлях да далейшых перамоў з Лукашэнкам. Амерыканцы заявілі, што нармалізацыя літоўска-беларускіх адносін стабілізуе сітуацыю на ўсходнім флангу НАТА, знізіць рызыку канфлікту і зэканоміць сродкі амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

Думаю, гісторыя робіць круг, і офіс Ціханоўскай паўторыць лёс урада Беларускай Народнай Рэспублікі, які некалі месціўся ў Коўне (Літва перастала яго падтрымліваць у 1923 годзе, і беларусы мусілі пераехаць у Прагу)», — мяркуе ён.

Пасланнік Белага дома Джон Коўл апошнім часам неаднаразова наведваў Мінск, едучы ў Беларусь праз Літву. Дзякуючы гэтым візітам удалося вызваліць больш за 60 палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

Прэзідэнт ЗША таксама правёў з Лукашэнкам тэлефонную размову і ў адным са сваіх допісаў у сетцы назваў яго «паважаным прэзідэнтам». З паведамленняў заходніх СМІ вынікае, што Лукашэнка разглядаецца як адзін з інструментаў камунікацыі Вашынгтона з Масквой.

Каментары36

  • О как !
    11.10.2025
    Лукашенко, заказывает у США, нужные ему решения по Тихановским ???
    Не зря витинско-поздняковские поют, в унисон, в комментах на НН !!!
    А Поздняк подпевает в своих заграничных интервью.
    Не думал, что доживу до момента, когда Поздняк будет хвалить Лукашенко, а Лукашенко будет хвалить Поздняка !
    Но, ДОЖИЛ !!!!
  • Поцык
    11.10.2025
    Чего и следовало ожидать. Когда к власти приходят бизнесмены, права человека начинают занимать одно из последних мест.
  • .
    11.10.2025
    Інфармацыя пакуль на ўзроўні плётак і канспіралогіі. Калі яе развіць, то нейтралізацыя ОСЦ магла быць просьбай Лукашэнкі на перамовах з амерыканцамі.

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць