Грамадства1717

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу

Беларускі стэндапер Міхась Ільін распавёў у сацсетках, што перамог у польскім тэлевізійным шоу Masz Minutę («Маеш хвілінку»). Ён называе гэта аналагам «Х-фактар» для комікаў.

Міхась Ільін на шоў Masz Minutę. Скрыншот відэа на YouTube

У шоу неабходна як агучваць свае жарты, так і імправізаваць, адказваючы на пытанні журы. Акрамя беларуса было яшчэ 10 прэтэндэнтаў на перамогу.

Міхась Ільін спрабуе свае сілы ў польскамоўным стэндапе ўжо год. Але, з’явіўшыся перад журы, адразу выбачыўся за магчымыя памылкі. Удакладніў, што сам з Беларусі — каб гледачы не падумалі, што з Падляшша.

— Чатыры гады я жыву ў Польшчы, і, ведаеце, за гэты час я зразумеў, што Польшча — гэта ідэальная краіна для эміграцыі беларусаў. Таму што ў вас тут мова, якая вельмі падобная да беларускай мовы, якую лёгка вывучыць. Адзіная праблема, што акрамя ўкраінцаў тут яшчэ і палякі ёсць, ведаеце. Яшчэ вашу мову мушу вучыць.

Міхась пажартаваў наконт беларускай прапаганды, якая пужала: «Беларусы, не едзьце ў гэту Польшчу. Там вас будуць лічыць за людзей другога гатунку». Але ж для беларуса гэта гучыць прывабна — бо хоць недзе нас будуць лічыць за людзей.

Падняў ён і тэму дыскрымінацыі:

— Ведаеце, калі ты беларус у Польшчы, то часам можаш пачуць на свой адрас: «Вяртайся ў сваю Украіну». Заўсёды мяне гэта злавала, бо я беларус, Украіна — гэта іншая краіна. Я супраць такой ксенафобіі. Я за нармальную, правільную ксенафобію. Хачу, каб палякі мне казалі: «Вяртайся ў сваю Беларусь!». Я беларус, гэта варта павагі. Калі я некалькі разоў пачую «Вяртайся ў сваю Беларусь!», я так і зраблю. Збяру свае рэчы і паеду на беларускую зямлю. У Беласток.

У журы ўзніклі праблемы з тым, як правільна чытаць імя Міхася — бо як шмат хто з беларусаў ён мае дзіўную транслітарацыю ў дакументах. Літара K у Mikhail блытае палякаў, якія не могуць зразумець, чаму яна туды трапіла. Міхась пажартаваў, што гэта праз тое, што рэжым Лукашэнкі робіць што хоча.

У выніку Міхась атрымаў галоўны прыз — удзел у стэндап-фестывалі.

Каментары17

  • крыніца
    16.10.2025
    Маглі б хаця б спасылку даць. На свае расейскамоўныя старонкі заўсёлы даяце спасылкі, а на польскі ці заходнія толькі часам.

    Чым вашы расейскамоўныя горшыя за польскія?
  • Сонейка
    16.10.2025
    Ён вельмі круты!
  • Культурны код
    16.10.2025
    Беларус, пане сахі ды касы. У Польшчы няма такога расейскага разумення як "скрэпных". Так што калька з расейскага праз белаРускае на польскае не атрымалася.

    Можа жахары з niegdyś polskiego Grodna, які зараз у Беластоку, гэта вам лепш патлумачаць.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць