Грамадства11

З пачатку года ў Польшчы дазвол на жыхарства атрымалі 26 тысяч беларусаў

За 9 месяцаў 2025 года 26 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Польшчы, адмовілі больш чым тром тысячам, піша Most са спасылкай на Цэнтр беларускай салідарнасці.

Фота: Most

У студзені—верасні 2025 года 26 тыс. беларусаў атрымалі ДНЖ у Польшчы. Адмовілі ў ДНЖ 3,4 тыс. грамадзянам Беларусі, разгляд спраў яшчэ 1 тыс. прыпынены.

Хто і дзе атрымлівае ДНЖ

Часцей за ўсё беларусы атрымліваюць часовыя ДНЖ. За 9 месяцаў гэты дакумент атрымалі 21,7 тыс. чалавек. У асноўным гэта мужчыны (57%), пераважна ва ўзросце ад 35 да 64 гадоў.

Як правіла, беларусы атрымліваюць часовыя ДНЖ у сувязі з працай (62%) або як члены сям’і (20%), яшчэ 4% атрымліваюць дакументы для навучання і 14% — па іншых прычынах.

Пастаянны ДНЖ за 9 месяцаў далі 3,8 тыс. грамадзянам Беларусі, у асноўным на падставе польскіх каранёў.

518 чалавек атрымалі статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС.

Варта адзначыць, што разгляд спраў пакуль не паспявае за падачай заяў. З пачатку года беларусы падалі 37,7 тыс. заяў на ВНЖ. Больш за ўсё заяўнікаў пражываюць у Мазавецкім (14,0 тыс.), Вялікапольскім (3,9 тыс.), Ніжнесілезскім (3,9 тыс.) і Падляскім (3,5 тыс.) ваяводствах.

На якіх падставах беларусы жывуць у Польшчы

Усяго на 1 кастрычніка 2025 года грамадзяне Беларусі знаходзяцца ў Польшчы на падставе:

  • часовага ДНЖ (часовы побыт) — 90,5 тыс.

  • пастаяннага ДНЖ (сталы побыт) — 42,0 тыс.

  • доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 2,0 тыс.

  • дадатковай абароны — 9,7 тыс.

  • статусу бежанца — 1,0 тыс.

  • часовай абароны — 0,5 тыс.

  • па іншых дакументах (акрамя віз) — 164 чалавекі

Больш за ўсё беларусаў жыве ў Мазавецкім ваяводстве (54 тыс.). Далей ідуць Падляскае (14 тыс.), Ніжнесілезскае, Паморскае і Вялікапольскае (па 12 тыс.) і Малапольскае (10 тыс.).

Каментары1

  • Пашпарт не рэзінавы
    20.10.2025
    А толку калі да грамадзянства 15 гадоў? Карысней пажыць дзесь ў Францыі ды атрымаць за 5.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец104

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец104

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць