Грамадства2828

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Васямнаццаць гадоў Дзіяне Дземідовіч споўнілася зусім нядаўна — 1 кастрычніка. Мяркуючы па яе тыктоках, у трагічны вечар дзяўчына, у якой не было пасведчання кіроўцы, не ўпершыню села за руль чужой машыны.

Дзіяна Дземідовіч. Скрыншот відэа

Сама Дзіяна з Вілейкі, вучылася ў Вілейскім дзяржаўным каледжы. Прыгожая дзяўчына, якая любіла рабіць сэлфі з вялікімі букетамі кветак і здымаць відэа пад папулярную музыку. Каб крыху падзарабіць, прадавала вадкасць для вэйпаў. 

У яе сацсетках яшчэ вісіць сторыс, якую Дзіяна запісала ўчора — падпявае песні «Чьё имя берегу» Алены Бурхат і TRUEтня.

Свой васямнаццаты дзень нараджэння Дзіяна адсвяткавала толькі на пачатку кастрычніка — павіншаваць яе сабралася шмат сваякоў. Усё як мае быць: стол, які ломіцца ад прысмакаў, кветкі, геліевыя шарыкі, вялікія ружовыя лічбы 1 і 8. Шчаслівая Дзіяна з каронай на галаве фатаграфавалася з гасцямі. Ніхто ўжо не даведаецца, што яна загадала ў той вечар, калі задзімала свечкі на торце.

Дзіяна Дземідовіч. Скрыншот відэа. Якасць палепшаная з дапамогай ШІ

Учора вечарам Дзіяна, у якой не было пасведчання кіроўцы, села за руль Volkswagen. Імаверна, гэта было не ўпершыню. У сацсетках дзяўчыны ёсць відэа, якія яна запісвала ў машыне на месцы кіроўцы.

Каля 20:40 на 104‑м кіламетры Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач на закругленні дарогі ўправа дзяўчына вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Mitsubishi.

Фота: МУС

Двое яе сяброў з Маладзечна — хлопцам было 19 і 21 гадоў — таксама загінулі. Кіроўцу Mitsubishi даставілі ў бальніцу.

Каментары28

  • Жыццё не маліна
    28.10.2026
    Маладое - дурное. Але ўсё роўна шкада
  • Аналитик
    28.10.2026
    Если бы она в Тиктоках БЧБ флаги или комментарии против Лукашенко выкладывала, её бы сразу закрыли. Она выкладывала улики того, что она нарушает закон, но на это не реагировали, Лукашенко и его кодла только избирательно Тиктоки читают.
  • Шкада нявінную ахвяру "каралевы"
    28.10.2026
    Жыццё не маліна, шкада кіроўцу машыны, у якую яна ўрэзалася.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць