Грамадства11

Віцебскі ветэран нацыянальнага руху і сёлета падтрымаў 20‑гадовую традыцыю

78‑гадовы Барыс Хамайда напярэдадні Дзядоў працягнуў традыцыю, якую падтрымлівае ўжо 20 гадоў. Ён наведаў месца сталінскіх расстрэлаў каля вёскі Паляі пад Віцебскам, а таксама магілы сваіх паплечнікаў і аднадумцаў, якія пайшлі з жыцця, піша «Віцебская вясна».

Барыс Хамайда на магіле Уладзіміра Плешчанкі

Традыцыя ўзнікла ў 2006 годзе пасля смерці блізкага сябра Хамайды Уладзіміра Плешчанкі. Той узначальваў віцебскую арганізацыю КХП БНФ і быў адным з першых палітвязняў у Беларусі. Некалькі месяцаў ён правёў у следчым ізалятары: следства спрабавала даказаць, што апазіцыянер скраў бюст Суворава. Плешчанка пахаваны на могілках у вёсцы Друкава Віцебскага раёна. Адсюль Хамайда штогод пачынае свой жалобны маршрут.

З цягам часу, калі паміралі іншыя паплечнікі актывіста, маршрут рабіўся даўжэйшым. Хамайда наведвае таксама могілкі каля вёскі Копці, дзе пахаваныя мясцовыя партыйныя дзеячы Сяргей Цярэнцьеў, Раман Салаўян, Алесь Мудрычэнка, Алена Залеская, журналіст Уладзімір Жыгулоў і грамадскі дзеяч Іосіф Навумчык. Апошні шмат гадоў узначальваў абласную раду Таварыства беларускай мовы і памёр у лютым мінулага года.

За два дзесяцігоддзі памінальныя акцыі адбываліся ў розных фарматах: часам Хамайда ездзіў адзін або з некалькімі сябрамі, а часам даводзілася заказваць аўтобус для ўсіх ахвотных наведаць магілы віцебскіх апазіцыйных актывістаў. Аднойчы такі аўтобус спынілі па дарозе, а больш за 30 чалавек затрымалі і даставілі ў міліцыю. Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі.

Апошнім пунктам традыцыйна становіцца месца расстрэлаў ахвяр сталінскага тэрору каля вёскі Паляі, прыкладна за сем кіламетраў ад Віцебска. Там усталяваны вялікі крыж у памяць пра ахвяр таталітарнага рэжыму.

Як паведаміў Барыс Хамайда ў фэйсбуку, сёлета ўдзельнікі запалілі каля крыжа лампадку і памаліліся за Беларусь і беларускі народ.

Каментары1

  • памяць
    30.10.2026
    Жыве! Дзякуй, спадар Барыс

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць