Грамадства1212

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах

Павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аус дэм Зіпэн разам з прадстаўнікамі іншых пасольстваў 30 кастрычніка наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паведаміла Пасольства Германіі ў Беларусі.

«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікамі савецкага Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС) былі расстраляны шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярод якіх было шмат паэтаў і пісьменнікаў. Іх целы былі закапаны ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска. «Ноч расстраляных паэтаў» стала трагічнай кульмінацыяй серыі злачынстваў, здзейсненых супраць нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі Беларусі. Мяркуецца, што ў перыяд з 1937 па 1941 год у адных толькі Курапатах былі забіты і пахаваны да 250 000 чалавек.

Штогод многія беларусы ўшаноўваюць памяць беларускіх культурных дзеячаў, забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Памяць аб іх захоўваецца і шануецца і ў Германіі. У прыватнасці, учора ў Літаратурным калёквіуме Берліна адбылося мерапрыемства «Ноч нерасстраляных вершаў», якое было прысвечана культурнай і літаратурнай гісторыі Беларусі», — гаворацца ў паведамленні.

Заходнія дыпламаты штогод у гэтыя дні наведваюць Курапаты. Часта на іх нацкоўваюць прапагандыстаў.

Каментары12

  • Ёсік
    30.10.2025
    Дзякуй вам, добрыя людзі. Нямеччына, нашчадак нацызму, але ўсе свае памылкі выпраўляе, а сёняшняя беларуская "улада" не зрабіла анічога, каб захаваць гэтую памяць аб забітых ні за што беларусаў. Нават, як тыя сікуны, пабеглі выконваць расейскія загады ў адукацыі - ані слова аб тым часе ў падручніках. Сталін народ зьнішчаў, а тутака зь яго фота ходзяць, блазан грышка на цыцкі свае ягоную морду надрукаваў, помнік ім хочацца паставіць. Знойдзеце сабе яміну без пазнакаў месца.
  • Плач, Беларусь
    30.10.2025
    Гэты дзень павінен быць урачыстым нацыянальным сьвятам у Беларусі, а Курапаты — нацыянальнаю сьвятыняю. Гэта сьвятая зямля, частка гісторыі нашага беларускага роду.
  • Сашка3%
    30.10.2025
    А этот чел с рыжей бородой который гавкает по ЛукТВ не шатался случайно там?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць