Грамадства33

Пры адступленні з Херсона расіяне вывезлі карціны некалькіх мастакоў, звязаных з Беларуссю

Пры адступленні з Херсона восенню 2022 года расійскія вайскоўцы вывезлі з Херсонскага абласнога музея сама меней 1233 карцін вядомых мастакоў, у тым ліку шасці беларускіх, піша «Радыё Свабода».

Выкрадзеная расейцамі карціна «Пэйзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
Выкрадзеная расіянамі карціна «Пейзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі

У абнародаваным Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны пераліку выкрадзеных карцін ёсць «Пейзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі і тры працы Георгія Паплаўскага з цыкла «Высокае неба», над якім ён працаваў 9 гадоў.

Адна з выкрадзеных карцін Георгія Паплаўскага. Цыкль «Высокае неба»
Адна з выкрадзеных карцін Георгія Паплаўскага. Цыкл «Высокае неба»

З украінскага музея выкралі таксама карціны беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса (нарадзіўся на Наваградчыне ў 1925 годзе, памёр у 1998-м).

Ён першым сярод беларускіх мастакоў пасляваеннага часу звярнуўся да гістарычнай тэматыкі. Мастацтвазнаўцы адзначалі ягоны графічны твор «Кастусь Каліноўскі» 1953 года, выкананы вугалем.

У калекцыі Херсонскага музея былі дзве ягоныя працы — «Чоўны» (1962) і «На беразе возера». Абедзве карціны апынуліся ў руках расійскіх вайскоўцаў.

Карціна «Чоўны» беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса
Карціна «Чоўны» беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса

Сярод выкрадзеных ёсць таксама карціны двух мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі і потым звязалі сваё жыццё з іншымі краінамі.

Жывапісец і графік Леў Бакст (сапраўднае імя Лейб-Хаім Розенберг) нарадзіўся ў Гродне ў 1866 годзе ў яўрэйскай сям’і. Працаваў пераважна ў Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Расіяне скралі «Партрэт Ісака Левітана», які мастак стварыў у 1900 годзе.

Леў Бакст. Партрэт Ісака Левітана
Леў Бакст. Партрэт Ісака Левітана

У 2013 годзе пры ўдзеле Віктара Бабарыкі «Белгазпрамбанк» набыў на аўкцыёне Christie’s ягоны «Эскіз строю Жар-птушкі», а ў 2014‑м выкупіў у прыватнага калекцыянера альбом «Творы Льва Бакста для балету «Прыгажуня ў сонным лесе» (1922).

Жывапісец, графік, скульптар і тэатральны мастак Барыс Забораў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Мінску, памёр у 2021 годзе ў Парыжы. У херсонскай калекцыі была яго праца «Ікар. Серыя «Чалавек і космас» (графіка, 1976 год).

Карціна «Ікар. Сэрыя «Чалавек і космас» мастака Барыса Заборава
Карціна «Ікар. Серыя «Чалавек і космас» мастака Барыса Заборава

Мастак Уладзімір Пуцейка нарадзіўся ў 1926 годзе ў Жыткавіцкім раёне, але ўсё сваё жыццё прысвяціў Украіне. Выкладаў у Адэскай мастацкай вучэльні. Расіяне скралі «Партрэт Фядотава» яго аўтарства (1961 год).

Уладзімер Пуцейка. Партрэт Фядотава
Уладзімір Пуцейка. Партрэт Фядотава

Як адзначылі ў вайсковай разведцы Украіны, расійскія вайскоўцы пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў расійскіх музеяў сістэмна вывозілі экспанаты з мастацкага музея, у тым ліку жывапіс, графіку, скульптуру і іканапіс. Частку з іх незаконна вывезлі ў анексаваны Расіяй яшчэ ў 2014 годзе ўкраінскі Крым.

У пераліку выкрадзеных — працы шэрагу ўкраінскіх, літоўскіх, польскіх і расійскіх мастакоў XIX—XX стагоддзяў.

Каментары3

  • Беларус
    11.11.2025
    Сутнасць маскаля не мяняецца стагоддзямі
  • Прошьян
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 3% у міня
    12.11.2025
    Так ані і із Беларусі вывазілі все на працяжэніі паследніх пяці сталецій. Паэтаму у ні есць трэцьяковка, эрмітаж ітд. А у нас маузэр і німецкая форма в музеі.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць