«Адбываецца паступовы адкат». Частка ўкраінцаў, якія пасля вайны перайшлі на ўкраінскую мову, ужо вярнуліся да рускай
Каля 7% украінцаў, якія раней перайшлі на ўкраінскую мову, цяпер вярнуліся назад да рускай. Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная па абароне дзяржаўнай мовы Алена Іваноўская ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», спасылаючыся на вынікі даследавання, праведзенага Дзяржаўнай службай якасці адукацыі Украіны сумесна з Упаўнаважаным па абароне дзяржаўнай мовы.

Паводле слоў чыноўніцы, у 2022‑2023 гадах, улічваючы расійскую агрэсію, узровень самаўкраінізацыі быў пікавым, што пацвярджаюць праведзеныя апытанні. Але сітуацыя змянілася, і цяпер у гэтай сферы адбываецца паступовы адкат.
«Чалавек не можа быць пастаянна ў такім напружанні і кантраляваць сябе, свае паводзіны. І, адпаведна, гэты адкат я звязваю яшчэ і з тым, што звычка. Людзі, дзесьці 6-7% тых, якія звярнуліся да дзяржаўнай мовы, з часам вярнуліся ў сваю камфортную моўную бурбалку», — расказала Алена Іваноўская.
Даследаванне моўных звычак украінцаў адбывалася, у прыватнасці, на платформе Viber.
«Там таксама фіксуюць, што рэрусіфікацыя сёлета адбылася на ўзроўні 6%. Гэта значыць тыя людзі, якія перайшлі на ўкраінскую паступова — на працы, скажам, дома (гэта значыць і ў публічнай, і ў прыватнай прасторы), вяртаюцца да сваёй першай мовы. Гэта значыць першая мова — гэта тая мова, на якой яны выхоўваліся бацькамі», — адзначыла моўная амбудсменка.
Таксама Іваноўская лічыць, што планамерная дзяржаўная палітыка ўкраінізацыі не можа быць рэалізаванай ні за 5, ні за 10 гадоў.
«Пэўным і кардынальным чынам, і не ківаючы толькі на гэты вось момант самаўкраінізацыі, які ўзнікае як рэакцыя, як самаабарона, як самазахаванне на агрэсію, а, скажам, планамерная дзяржаўная палітыка, яна не будзе і не рэалізуецца ні за 5 гадоў, ні за 10. Гэта працяглы працэс. Таму што тут важна рабіць усё паслядоўна, рабіць усё мудра, не з наскоку, не з прымусу — гэта важны такі момант, але з дынамікай, з такімі матывацыямі, якія б выходзілі на аргументы, на абгрунтаванне і на прагматыку», — перакананая Алена Іваноўская.
На думку моўнай амбудсменкі, украінцам трэба самастойна матываваць сябе.
«Гэта павінен рабіць кожны з нас, і тым больш тыя людзі, якія адказныя за сваіх дзяцей. І ўвесь час, так бы мовіць, матываваць сябе: «Я — украінец, гэта мая мова, гэта мая абарона, гэта мая зброя», — адзначае Іваноўская.
На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі
Ва ўніверсітэце ў кітайскім Сіяні вывучаюць беларускую мову і культуру
Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»
«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы
Цяпер чытаюць
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары
Шматлікія з нас тое і робяць. Няма іншай матывацыі акрамя сваёй. Каб быць беларусам, трэ развіваць беларускую. Каб захаваць сябе, трэ выхоўваць дзетак як беларусаў.