Грамадства55

Мінабароны: Мінск гатовы да дыялогу з НАТА

Беларусь імкнецца да бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і гатовая да дыялогу з краінамі, якія ўваходзяць у НАТА. Пра гэта заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны рэспублікі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.

Равенка адзначае, што ўзаемаадносіны Мінска з краінамі Захаду і НАТА складаюцца вельмі праблематычна.

Паводле яго слоў, Захад «захацеў падпарадкаваць Беларусь сваім інтарэсам» і вырашыў ізаляваць нашу краіну, «нанесці ёй пэўны эканамічны, палітычны, маральны ўрон».

«Натуральна, мы з гэтым не згодныя. У нас свая палітыка, у тым ліку добрасуседства, падтрыманне бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне», — патлумачыў памочнік міністра.

Равенка заявіў, што беларускі бок гатовы да дыялогу з краінамі — членамі НАТА.

«Мы акрэдытавалі шэраг дзяржаў — членаў НАТА ў Рэспубліцы Беларусь. На сённяшні дзень гэта 10 дзяржаў. Гатовы прадаставіць ім пазіцыю Рэспублікі Беларусь, мы гатовы чуць іх пазіцыю і прыходзіць да нейкага кансэнсусу для падтрымання бяспекі ў нашым рэгіёне», — сказаў ён у інтэрв'ю тэлекампаніі «ВаенТБ».

Каментары5

  • Мурау́ёу́ пляскае у́ далёні
    30.11.2025
    ягоныя дзед і бацька служылі у нквд
  • Шляхцич Завальня
    30.11.2025
    Равенка как и лукашенка не уполномочены решать внешнеполитические вопросы. Тут сами знаете кто теперь
  • ревенко ,
    30.11.2025
    той што стаяу́ каля ямы у Курапатах і у́ Катыні

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць