Грамадства66

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў

У кастрычніку 2025 года з'явілася інфармацыя пра звальненні ў мінскім офісе Vizor Games, які з красавіка 2024 года працуе пад назвай «Геймтэк». Да таго моманту, па расказах супрацоўнікаў, пад скарачэнне маглі трапіць каля 20 супрацоўнікаў арт-аддзела. Прадстаўнік Vizor Games у каментары выданню Devby.io тады пацвердзіў, што ў кампаніі «звольнілі некалькі мастакоў у кампаніі з 700 чалавек». Але пазней былыя супрацоўнікі Vizor расказалі Devby.io, што скарачаюць і спецыялістаў з іншых аддзелаў.

Маргарыта (імя зменена) працавала на кампанію некалькі гадоў і трапіла пад скарачэнне восенню. Яна папрасіла не раскрываць назвы свайго аддзела і дакладных тэрмінаў звальнення:

«На жаль, я пайшла з Vizor не па ўласнай волі. Гэта адбылося вельмі хутка і нечакана. У апошні час, пасля пераезду з Беларусі, я працягвала працу з кампаніяй у фармаце B2B як ІП. Таму, хоць выхадная дапамога і была, аднак зусім не такая, якая прадугледжаная для супрацоўнікаў, аформленых паводле працоўных дамоў у Беларусі.

Пра само звальненне мне паведамілі вельмі нечакана і вельмі хутка. Пры гэтым за ўвесь час супрацоўніцтва да маёй працы ніколі не было ні пытанняў, ні заўваг. Літаральна напярэдадні абвяшчэння гэтай навіны мы з маім непасрэдным кіраўніком абмяркоўвалі бягучыя і больш доўгатэрміновыя задачы. На паўгадавым рэв'ю мне таксама паставілі вельмі глабальныя мэты.

Ці стала прычынай скарачэння менавіта ўкараненне ШІ — сказаць цяжка. Але не выключаю гэтага. У апошні час актыўнае выкарыстанне ШІ ў нашым аддзеле падтрымлівалася і нават заахвочвалася.

Па сутнасці мяне проста паставілі перад фактам. Усё адбылося настолькі хутка і скамечана, што я нават не ведаю як гэта пракаментаваць. І для мяне, і для маіх калег гэтая навіна стала шокавай і нечаканай».

Дызайнерку Марыю (імя зменена) таксама звольнілі з Vizor восенню, пасля некалькіх гадоў працы на кампанію ў мінскім офісе:

«У мяне быў кантракт з кампаніяй, які заканчваўся ў наступным годзе. На гэты момант скарачэнняў шмат, і звальняюць не толькі мастакоў і дызайнераў. Ведаю пра людзей, якіх звольнілі з сапорта і з іншых аддзелаў.

Тлумачачы прычыны звальненняў, кіраўніцтва расказвае, што нібыта адбываецца аптымізацыя працэсаў. Але ў такім выпадку не зусім зразумела, навошта звальняць людзей з профільнай адукацыяй і адначасова нацягваць на працу з нейронкай менеджараў.

Мне пра звальненне паведамілі дзень у дзень. Раніцай сказалі, што мяне звальняюць, і ўжо да абеду я павінна была здаць тэхніку і перадаць працу. Тыднем раней я даведалася пра звальненне сваёй менеджаркі, і мы з калегам у трывозе чакалі навін.

Наколькі я ведаю, усе, хто сутыкнуўся са звальненнем дзень у дзень, былі ў шоку, як і я. Кіраўнікі малявалі спачуванне, а вось у бухгалтэрыі стаўленне да нас адразу ж памянялася на негатыўнае. І ўсё роўна, што людзі адпрацавалі ўжо па тры-чатыры гады, што ў іх былі добрыя адносіны з калегамі і што яны добра праходзілі ўсё рэв'ю. Кампенсацыю выплачваюць у памеры двух заробкаў».

Сітуацыя, здаецца, не зусім тыповая для Vizor. Devby.io пагутарыла з некалькімі былымі супрацоўнікамі кампаніі, якія пакідалі яе па розных прычынах у мінулыя гады.

Так, Насця (імя зменена) звальнялася з аддзела маркетынгу ў 2024 годзе:

«Я сыходзіла раней, і працэс звальнення быў вельмі цывілізаваным. Наадварот, у нашай камандзе імкнуліся захаваць чалавека ці дапамагчы яму знайсці іншае месца ўнутры кампаніі. Магчыма, цяперашняя сітуацыя звязаная не з падыходам ўсёй кампаніі ў цэлым, а з падыходамі асобных камандаў».

У кампаніі ад каментароў адмовіліся.

Каментары6

  • Барадзед
    01.12.2025
    Бядронка, это что получается, их образование ничего не стоит? На кого же в Беларуси учиться в таком случае?
  • Бядронка
    01.12.2025
    Барадзед, вучыцца трэба быць карыснымі людзям, а не прасіджваць майткі на заробку у зоне камфорту, точачы лясы. Прыходзь да мяне разам з гэтымі Маргарытамі і Насцямі - я вас навучу!
  • user
    01.12.2025
    Бядронка, вы такой большой специалист в IT и в вопросах искусственного интеллекта?))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву8

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь28

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць