Музыка22

Сучасныя тапёры, хто яны?

Прафесія тапёра, якая знікла пасля паўставання гукавага кіно, сёння — у якасці эксперымента — вяртаецца. У кінатэатры «Перамога» 21 і 22 мая будуць дэманстравацца класічныя нямыя фільмы пад акампанемент маладога расійскага кампазітара Арсенія Трафіма.

Тапёр — музыка, які выконвае акампанемент падчас паказу нямых кінастужак. Найчасцей піяніст, які імправізуе і прыстасоўвае ігранае да сюжэтнай лініі. Прафесія тапёра, якая знікла пасля паўставання гукавага кіно, сёння — у якасці творчага эксперымента — вяртаецца ў кінатэатры, і калі не ў шырокі пракат, дык на элітныя паказы. Цяпер у тапёры ідуць не па грошы, а дзеля творчай асалоды і штурму нязведанага. У мінскім кінатэатры «Перамога» 21 і 22 мая будуць дэманстравацца класічныя нямыя фільмы пад акампанемент маладога расійскага кампазітара Арсенія Трафіма.

Арсеній Трафiм — аўтар музыкі да класiчных шэдэўраў Чарлi Чаплiна і Бастора Кiтона да экспрэсiянiстычных i авангардных эксперыментаў Бунюэля, Дзюлака, Мана Рэя, Рэнэ Клера. Разам - 36 кароткаметражных i поўнаметражных фiльмаў. На сённяшнi дзень яго праект «Сучасная Тапёрская Кiназала» — ці не адзіны праект у Расіі, які займаецца папулярызацыяй і абнаўленнем нямога кіно. Стыль музыкi СТК не абмяжоўваецца акадэмiчным фортэпiяна, але таксама ўключае эксперыментальную электронную музыку, джаз, авангард. Бліц-гутарка з кампазітарам.

«Наша Ніва»: сп-р Арсеній, чым тапёрства пачатку ХХ стагоддзя адрозніваецца ад сучаснага?

Арсеній Трафім: Тады гэта было прафесіяй, рамесніцтвам. Піяніст-тапёр мусіў адыграць 2-3 сеансы на дзень, падчас якіх месца на мастацтва, зразумела, не было. Прайшло 80-90 гадоў і цяперашні тапёр, — гэта як правіла кампазітар, які свядома, вытрымліваючы кампазіцыйныя законы, стварае аўтарскую музыку для нямога фільма.

«НН»: Дык значыць сучасны тапёр нічым не адрозніваецеся ад кампазітара, які сачыняе музыку да фільма?

АТ: Не зусім так. Кампазітары працуюць з жывымі рэжысёрамі, а ў мяне застаўся нязменны прынцып — я пішу музыку да старых нямых фільмаў, дзе трэба па-ранейшаму замяшчаць і мову персанажаў, і шумавінне. А ў дадатак нямы фільм — гэта ўнікальнае мастацтва, якое стваралася, каб быць зразумелым усім, дзе паслугуючыся адно нямой ігрой актораў і музычнай дарожкай трэба было выказаць усе пачуцці і сюжэтныя лініі. Я шмат эксперыментаваў: пісаў музыку да тэатральных пастановак, да кінастужак, да вершаў, але прыйшоў да высновы, што менавіта нямое кіно, з яго ўніверсальнасцю, дае разгарнуцца майму творчаму патэнцыялу напоўніцу.

«НН»: Цяпер у Расіі расфарбоўваюць старыя чорна-белыя фільмы, ці не з’яўляецца ваша творчасць нешта кшталту гукавай расфарбоўкі старых фільмаў?

АТ: Калі вы пра другаснасць сучаснага тапёрства, дык скажу, што гэта зусім не тое, што расфарбоўваць фільмы. Музычна агучыць фільм — гэта стварыць новы стары фільм, надаць яму новы музычна-вобразны змест, дадаць яму новых фарбаў і сучаснага гучання.

Такім парадкам,

21 мая. Кінатэатр «Перамога». Кінаканцэрт. Прагляд стужк пад акампанент «Агні вялікага гораду» (1931, Чарлі Чаплін). Пачатак а 19.

22 мая. Галерэя «Ў». Кампазiтар Арсеній Трафiм з праектам «Сучасная Тапёрская Кiназала». На сустрэчы вы зможаце разам з аўтарам праекта ў атмасферу пачатка дваццатага стагоддзя, пабачыць забытае нямое кiно i тапёрскае мастацтва. А яшчэ: паразважаць аб месцы сучаснага мастака, аб беларускай і расійскай культурнай i калякультурнай сiтуацыi, аб тых пытаннях у вобласцi cучаснага мастацтва. Не забудзьцеся узяць з сабою рэч, якая на ваш погляд адлюстроўвае сучасны стан мастацтва. Пачатак а 13.

22 мая. Кінатэатр «Перамога». Вечар сюррэалістычнага нямога кіно: кароткаметражкі ад Клера, люжэ і Дюлака. Пачатак а 19.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай35

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай35

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць