Літаратура22

Білан — сярод герояў шведскіх апавяданняў

Дзіцячая бібліятэчка павялічылася на яшчэ адзін пераклад на беларускую мову шведскай кнігі.

Дзіцячая бібліятэчка павялічылася на яшчэ адзін пераклад на беларускую мову шведскай кнігі.

За апошнія тры гады ў перакладзе на беларускую пачала стварацца цэлая бібліятэчка шведскай літаратуры. У 2007-2010 з’явіліся пераклады «Малога і Карлсана-з-даху» і «Піпі Доўгайпанчохі» Астрыд Ліндгрэн, зборнік «Сучаснае шведскае апавяданне», аповесць «Маленькія тролі і вялікая паводка» Тувэ Янсан, раман «Папулярная музыка зь Вітулы» Міхаэля Ніемі. А днямі ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка апавяданняў шведаў Юі і Томаса Вісландэраў «Малы і Мядзведзік».

Пятнаццаць апавяданняў у кнізе аб’яднаны аднымі галоўнымі героямі — Малым, Мядзведзікам і Біланай.

Аўтары апісваюць свет захапленняў і мараў дзяцей. Кніга ўпершыню выйшла ў Швецыі ў 1990 годзе. І адразу стала папулярнай сярод дзетак. Выдаўцы спадзяюцца, што і беларускія маленькія чытачы палюбяць герояў кнігі.

Выданне «Малога і Мядзведзіка» стала працягам развіцця шведска-беларускіх культурных сувязяў, якія з кожным годам толькі павялічваюцца.

Пераклала кнігу Надзея Кандрусевіч.

Малы і Мядзведзік / Юя і Томас Вісландэры; пераклад са шведскай. — Мінск. — Літаратура і Мастацтва, 2010. — 128 с.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць