Свет33

Мячэць побач з Ground Zero ў Нью‑Ёрку

Грамадзкая рада Нью‑Ёрку ўхваліла плян будаўніцтва мячэці побач з так званай пляцоўкай Ground Zero, дзе знаходзіліся зьнішчаныя ў выніку тэрарыстычных атак вежы‑двайняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру.

Рашэньне аб будаўніцтве было ўхваленае 29 галасамі, супраць выступіў адзін чалавек. Яшчэ 10 членаў грамадзкай рады гораду ўстрымаліся ад галасаваньня.

Ініцыятарам будаўніцтва мячэці ў 200 мэтрах ад пляцоўкі, дзе стаялі разбураныя 11 верасьня 2001 г. хмарачосы, зьяўляецца імам і вядомы ў ЗША прапагандыст ісламу Фэйзал Абдул Рауф. Менавіта ён раней набыў за 5 мільёнаў даляраў будынак пад мячэць непадалёк ад Ground Zero. Акрамя мячэці ён таксама плянуе ўзьвядзеньне 13‑павярховага ісламскага культурнага цэнтра.

Па словах Рауфа, мячэць стане сымбалем непрыняцьця тэрарызму большасьцю мусульманаў.

Мяркуецца, што мячэць будзе адкрытая 11 верасьня 2011 году, гэта значыць роўна праз 10 гадоў пасьля тэрактаў, у выніку якіх загінулі больш за тры тысячы чалавек. На будаўніцтва будзе выдаткавана 150 мільёнаў даляраў.

Актывісты зь ліку праціўнікаў будаўніцтва мячэці зьбіраюць у інтэрнэце подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем адмовіцца ад пабудовы рэлігійнага будынка. 6 чэрвеня ў Нью‑Ёрку павінна адбыцца вулічная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў11

ГрамадстваАбнаўляецца!11

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць