Культура11

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

На пачатку года быў абвешчаны шорт-ліст конкурсу-фестывалю беларускай драматургіі Dramatyzacyja, які праводзіцца ўпершыню. З 66 дасланых на конкурс п’ес прафесійнае журы абрала пяцёрку найлепшых тэкстаў. Усе яны напісаныя жанчынамі-драматургамі.

Цяпер іх пакажуць на фестывалі, што пройдзе ў Варшаве 10‑11 красавіка. 

У прасторы «Дом на праспекце — Дом культуры Серадмесце» (Dom w Alejach — Dom Kultury Śródmieście), што знаходзіцца па адрасе Іерусалімскія алеі, 2 (al. Jerozolimskie 2), гледачы змогуць пабачыць чыткі наступных твораў:

  • «Лімб» Рэнаты Талан;
  • «Найсапраўднейшае» Ксеніі Шталянковай;
  • «Апошні сведка [старога Гродна]» аўтарства Амаліі Рызніч;
  • «Любое месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бяльковіч;
  • «Рудая вавёрка» Хасі Корневай.

Усе яны перанесеныя на сцэну беларускімі рэжысёрамі і акцёрамі. 

Фестываль сучаснай беларускай драматургіі Dramatyzacyja — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі тэатральнымі тэкстамі і адкрыць для сябе новыя імёны беларускага тэатра.

З дакладным раскладам мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы. Уваход на яго вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

Каментары1

  • 1
    04.04.2026
    У беларускую мову дызайнеры не здолелі. А какая разніца!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі35

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук16

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць