Меркаванні77

Марыюш Машкевіч скрыўджаны публікацыяй у НН

Сёлета 4 мая на старонках «Нашай Нівы» быў надрукаваны артыкул Алеся Пілецкага ў маёй справе, у якім у тоне сенсацыі, стылі шпіёнскай гісторыі, распавядаецца пра мае асабістыя справы. Аўтар, што праўда, спасылаецца на матэрыял пра мяне, які быў надрукаваны ў газеце «Rzeczpospolita» 24 красавіка, але і дадае ад сябе інафрмацыю, якой няма ў польскім артыкуле. Kаментар журналіст дадаў альбо ад сябе, альбо ад асобаў, звязаных з беларускімі спецслужбамі, паколькі цытаваных фармулёвак у польскім тэксце няма. Называць мяне і маіх блізкіх злачынцамі — гэта выходзіць далёка за межы журналісцкай этыкі. Не гаворачы ўжо пра тое, што пра асабістыя і інтымныя рэчы не пішуць без згоды асобы, якой яны датычаць. Я такой згоды не даваў і ніколі не дам. Польская журналістка М. Нарбут у часе прыватнай тэлефоннай размовы выцягнула з мяне некалькі сказаў пра маё асабістае жыццё. Я не выказваў згоды на тое, каб яна мае словы падавала ў газеце. Беларускі аўтар А. Пілецкі пайшоў яе следам такім чынам, як бы хацеў старанна выканаць чыйсці загад, мэта якога — скампраметаваць мяне. Абодва аўтары перакрочылі мяжу добрага густу і прафесійнай этыкі.

У сваім жыцці я не зрабіў нічога дрэннага, а мой каханы бацька не ўчыніў ніякага злачынства. Падрабязнасцяў тлумачыць не буду, тым болей што для маіх сяброў і блізкіх, а таксама для польскіх спецслужбаў, справа не была ніякай таямніцай, пра яе вядома шмат гадоў, гэта ўжо мінулае.

Шмат хто з вас памятае, што калі ў 2006 годзе я сядзеў у турме на Акрэсціна, беларускае тэлебачанне паказала агідны фільм пра мяне і маю каханую. Метады і стыль, як аказалася, такія ж і сёння. Абодва артыкулы на маю тэму — у польскай газеце «Rzeczpospolita» і ў беларускай «Нашай Ніве» — выглядаюць на скаардынаваную акцыю, мэта якой — дыскрэдытаваць мяне. Мае беларускія сябры ведаюць, што незалежна ад пасады, якую я буду займаць, я не перастану спрыяць беларускай справе і займацца найбольш істотнымі для свабоды нашых народаў пытаннямі — дзеля агульнай еўрапейскай будучыні. Ані беларускі КДБ, ані ягоныя польскія памагатыя не зламаюць мяне нават ужываючы дзеля гэтага маё прыватнае жыццё.

Марыюш Машкевіч

* * *

Ад Рэдактара

Шаноўны спадару Машкевіч!

Цяжка адказваць на Ваш ліст, бо сама сітуацыя цяжкая.

Мы нічога ад сябе там не дабаўлялі, бо нічога не ведаем пра справу, акрамя таго, што прачыталі ў польскай прэсе. Проста пераказалі публікацыю ў польскай прэсе для беларускага чытача так, каб сутнасць прэтэнзій да Вас была зразумелая для людзей, што жывуць у іншай палітычнай рэальнасці. І ўжо ў кожным разе бессэнсоўна меркаваць, што да публікацыі ў «Нашай Ніве» (дый «Rzeczpospolita») мае адносіны КГБ.

Мы лічым за абавязак перадрукоўваць матэрыялы з польскай прэсы, якія датычаць Беларусі — дзякуючы гэтаму, беларусы лепей разумеюць, што робіцца вакол краіны, і робяцца лепей здольнымі прымаць важныя для сябе рашэнні. У Вашым выпадку ўся справа падвойна скамплікаваная, і тым больш мы тут ад сябе не маем права нічога дадаваць.

З павагай, Рэдактар,

які ў 2006 годзе сядзеў у той самай турме

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць