Улада

У Лідзе зачынілі недзяржаўную газэту “Тэлескоп”

Падстава – газэта не выходзіла цягам году

18 верасня Міністэрства інфармацыі Беларусі закрыла недзяржаўную рэгіянальную газету «Тэлескоп», якая выходзіла ў Лідзе. Падставай для ануляцыі пасведчанне аб рэгістрацыі газеты назвалі парушэнне перыядычнасці выдання, больш за адзін год, -- паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар «Тэлескопа» Станіслаў Суднік.

На самай справе мы не парушылі заканадаўства, -- сцвярджае галоўны рэдактар выдання -- перадапошні нумар газеты выйшаў 14 ліпеня 2005 года, потым з-за эканамічных цяжкасцяў газета пэўны час не друкавалася, і наступны нумар «Тэлескопа» выйшаў 13 ліпеня 2006 года. Значыць, згодна заканадаўству, каб зачыніць газету, не хапала яшчэ аднаго дня.

Газета «Тэлескоп» выдавалася са снежня 1997 года, друкавалася ў Лідзе і распаўсюджвалася ў Гродзенскай вобласці, у 2002-2003 г.г. не выходзіла па фінансавых прычынах. Спачатку выдаўцом газеты выступала Лідская друкарня; потым абавязкі выдаўца, заснавальніка і галоўнага рэдактара перайшлі да прыватнага прадпрымальніка Ірыны Брушковай. Пасля па дамове з уладальнікам выдання выдаўцом "Тэлескопа" стала Лідская гарадская арганізацыя ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны", а галоўным рэдактарам апошнім часам выступаў старшыня ТБМ Станіслаў Суднік. Адноўлены ў 2004 годзе "Тэлескоп" быў цалкам беларускамоўным. Газета пазіцыяніравалася як грамадска-палітычная і для вольнага часу. У асноўным асвятляла падзеі, што адбываліся ў рэгіёне і Гродзенскай вобласці.

"Тэлескоп" паступаў да чытача праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў, а ў Лідзе -- праз кіёскі "Белсаюздруку". Як і большасць недзяржаўных газет у апошнія гады у «Тэлескопа» рэгулярна ўзнікалі праблемы з магчымасцю друкавацца ў мясцовай друкарні і распаўсюджвацца праз «Белпошту».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць