Меркаванні1414

Чаму нямецкая палітыка да Беларусі такая, якая ёсць

Беларуская апазіцыя — прынамсі яе «ветэраны і інваліды» — не мае ў вачах заходніх дыпламатаў таго значэння, якое яна мела 10 гадоў таму.

У бліжэйшы час у Мінск прыбудзе новы пасол Германіі. Палітыка ад’язджаючага пасла Вайса многім прадстаўнікам апазіцыі здавалася памылковай — Вайс часта і прыязна кантактаваў з прадстаўнікамі ўлады. З прыходам новага пасла сутнасць гэтай палітыкi наўрад ці зменіцца.

Тактыка пасла Вайса рознілася ад тактыкі ягоных папярэднікаў.

Як і раней, спалучэнне крытычнага дыялогу з выбарачнай супрацай лічылася асновай для збалансаванага і дынамічнага развіцця дыпламатычных адносінаў, але як крытыка, так і дыялог ужываліся і ў адносінах да апазіцыі, і да афіцыйных прадстаўнікоў ўлады. Гэты дыялог выклікаў здзіўленне многіх, а таксама сфармаваў своеасаблівы імідж кіраўніка пасольства — але гэтая палітыка наўрад ці зменіцца з прыбыццём новага амбасадара.

Праца ў класічным дыпламатычным ключы — гэта значыць камунікацыя, дыялог з усімі значнымі ўдзельнікамі палітычнага працэсу — як з апазіцыяй, так і з афіцыйным Мінскам. Як дакладна гэта робiцца, безумоўна, таксама залежыць i ад канкрэтных людзей. З прыходам новага пасла «чалавечы фактар», вядома, зменiцца i адносiны будуць здавацца больш прыемнымi — але сутнасць палiтыкi гэта наўрад цi зменiць.

Час, калі размова вялася перш за ўсё з праціўнікамі Лукашэнкі, прайшоў. Іх патэнцыял цяпер па-іншаму ацэньваецца еўрапейскімі палітыкамі.

Беларуская апазіцыя — прынамсі яе «ветэраны і інваліды» — не мае ў вачах большасці заходніх дыпламатаў таго значэння, якое яна мела 10 гадоў таму. За гэты час яна не здолела значна ўзняць узровень сваёй папулярнасці сярод насельніцтва.

Да дыялогу як з апазіцыяй, так і з прадстаўнікамі рэжыму заходніх дыпламатаў абавязваюць,

з аднаго боку, рэальная ацэнка сітуацыі ў Беларусі, а з другога — еўрапейскія палітычныя рамкі. Перш за ўсё гэта «Усходняе партнёрства», адна з мэт якога — дыялог з прадстаўнікамі ўлады.

Беларусь была ўключана у праграму з улікам шматгадовага вопыту палітыкі несупрацоўніцтва і ўсведамлення яе безвыніковасці з боку Захада, а таксама і з улікам неабходнасці ў змене сітуацыі ў дачыненні да простага насельніцтва. Яно, у першую чаргу, і з’яўляецца, на думку многіх заходніх палітыкаў, той сілай, якая сваёй большасцю павінна вырашыць пытанне асноўнага палітычнага кірунку краіны.

Захад у асобе дыпламатаў з задавальненнем падтрымае гэтае развіццё падзей, але стаяць ля іх вытокаў ён не можа.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях7

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы32

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну9

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях7

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць