Грамадства22

Генпракурор пра справу Байковай: Не ідэалізуйце следчага

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч пракаментаваў сітуацыю з следчай Генпракуратуры па асабліва важных справах Святланай Байковай.

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на сённяшняй прэс‑канферэнцыі пракаментаваў сітуацыю з следчай Генпракуратуры па асабліва важных справах Святланай Байковай. Жанчына ўжо амаль чатыры месяцы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

«Гэта крайне непрыемнае пытанне. Тэрмін знаходжання Байковай пад вартай будзе вырашацца заўтра», — сказаў Васілевіч.

Потым генпракурор выказаўся адносна справы мытнікаў, якую расследавала Байкова. «Па справе праходзілі дзесяткі чалавек.

Былі і перагібы. Не заўсёды арышты былі абгрунтаванымі і законнымі.
На жаль, культурны слой у любой арганізацыі трэба ствараць даўно. Расследаванні справаў 2006‑2007 гадоў праходзілі не зусім ідэальна. Не ўсё так адназначна ў дзеяннях следчага. Давайце не будзем ідэалізаваць следчага», — кажа пракурор.

Ці не сведчыць дадзеная справа, што ўплыў Генеральнай пракуратуры ў верхніх эшалонах улады змяншаецца? «У кожнага ведамства ёсць свае паўнамоцтвы. І дзейнасць адбываецца ў рамках гэтых паўнамоцтваў. Увогуле, у параўнанні з іншымі краінамі, пракуратура РБ мае досыць шырокія паўнамоцтвы. Большыя, скажам, чым у Расіі», — адзначыў Рыгор Васілевіч.

На ягоную думку, не існуе ніякага супрацьстаяння паміж сілавымі ведамствамі. «Калі спрэчкі ўзнікаюць, то яны вырашаюцца ў рамках закона».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць