Віцэ‑прэм’ер аўстралійскага ўрада Джулія Гілард стала першай жанчынай‑кіраўніком кабінета краіны пасля таго,
як прэм’ер‑міністр Аўстраліі Кевін Рад склаў з сябе паўнамоцтвы перад галасаваннем аб вотуме даверу лідэру кіроўнай Лейбарысцкай партыі.
Гілард ініцыявала галасаванне аб вотуме даверу Раду як лідэру партыі.
Папулярнасць Лейбарысцкай партыі ў апошнія некалькі месяцаў стала зніжацца з прычыны захадаў у эканамічнай сферы, што выклікала спрэчкі ў грамадстве. Сярод такіх захадаў — павелічэнне падаткаў на дзейнасць горназдабыўных прадпрыемстваў і новай схемы продажу квотаў на выкіды парніковых газаў у рамках барацьбы з змяненнем клімату.
Гілард стала 27-м прэм'ер-міністрам Аўстраліі.
Каментары