Здаваць англійскую мову плануюць больш за 32 тыс. абітурыентаў, нямецкую — больш за 6 тыс., французскую — больш за 1 тыс. 700, іспанскую — каля 500 абітурыентаў.
Паводле словаў дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалая Фяськова, ЦТ па замежных мовах мае свае асаблівасці, аднак усе абітурыенты, якія прайшлі раней па жаданні рэпетыцыйныя ЦТ, знаёмы з формай правядзення гэтага іспыту. Навыкі запаўнення бланкаў адказаў па замежных мовах можна было атрымаць таксама на дадатковых занятках у навучальных установах.
Іспыт доўжыцца 120 хвілін, за якія абітурыенту прапануецца выканаць 60 заданняў.
Апошняе тэставанне — па хіміі — пройдзе 30 чэрвеня.
5 ліпеня — рэзервовы дзень.
-
«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына
-
Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы
-
Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак
Каментары