Грамадства33

Лукашэнка: «Я вельмі часта саджуся за руль і езджу па горадзе»

Кіраўнік дзяржавы незадаволены працай сталічных чыноўнікаў.

Мінск павінен ператварыцца ў адзін з лепшых сучасных сусветных цэнтраў, заявіў 29 чэрвеня на нарадзе з актывам сталіцы Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра новага старшыню Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку, Лукашэнка прызнаўся, што пытанне з прызначэннем было для яго складаным: «Заўсёды няпроста падбіраць кандыдатуру кіраўніка рэгіёну, але гэтая пасада на асаблівым рахунку дзеля маштабаў і значнасці сталіцы… Таму я доўга прыглядаўся да Мікалая Аляксандравіча Ладуцькі».

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта, Лукашэнка адзначыў, што толькі 30% мінчукоў уважаюць, што праца гарадскіх уладаў з насельніцтвам палепшала. Палова не задаволена вырашэннем сваіх пытанняў у гарвыканкаме і адміністрацыях раёнаў. Лукашэнка папярэдзіў, што за цяганіну, абыякавасць, безадказнасць і грубасць чыноўніка запытанне будзе вельмі жорсткім: «Людзі гадамі не могуць дастукацца да вас са сваімі пытаннямі, але, як толькі ўмяшаецца прэзідэнт або Адміністрацыя прэзідэнта, усе перашкоды аказваецца лёгка ўстараніць. Вы пачысціце, падфарбуеце там, дзе я магу ўбачыць, а тое, што робіцца ў дварах, на не цэнтральных вуліцах горада, у аддаленых раёнах, вас ужо не цікавіць. Раю не расслабляцца:

я вельмі часта саджуся за руль і езджу па горадзе. І не дай бог убачу дзесьці беспарадак, нават у самых аддаленых кутках Мінска».

Беларускі кіраўнік выказаў незадавальненне тым, што адбываецца ў сферы бізнесу. «Я ўжо стаміўся ад пастаянных скаргаў прадпрымальнікаў», — сказаў ён.

Лукашэнка запатрабаваў спыніць у сталіцы махінацыі з аўкцыёнамі зямлі: «Спыніце хімічыць з аўкцыёнамі, калі ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб зямлю або офіс атрымаў «свой» чалавек, і, напэўна, для чыноўніка небескарысліва».

Ён папярэдзіў Ладуцьку і ўвесь актыў горада, што да новага года сітуацыя ў Мінску павінна быць пераламана:

«Адна скарга — і меры будуць прымаць ужо іншыя людзі».

Першачарговай задачай з’яўляецца аднаўленне дынамічнага і эфектыўнага развіцця прамысловага комплексу, бо Мінск «апынуўся на перадапошнім месцы ў краіне па тэмпах прамысловай вытворчасці». Кепска вырашаецца задача насычэння спажывецкага рынку айчыннымі таварамі. Апошнімі гадамі склалася негатыўная тэндэнцыя росту колькасці нізкарэнтабельных і стратных арганізацый.

Лукашэнка выказаў незадавальненне тым, што летась па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал сярод рэгіёнаў краіны Мінск заняў апошняе месца, і сёлета сталіца застаецца ў ліку тых, хто адстае.

Ён абурыўся тым, што ў горадзе дагэтуль не наладжана дзейсная сістэма кантролю за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых зямельных участкаў. У 2009 годзе з‑за парушэнняў зямельнага заканадаўства сталічны бюджэт недаатрымаў больш за 15 млрд. рублёў.

Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць узмацнення кантролю за якасцю і тэрмінамі будаўніцтва жылля.

За першыя чатыры месяцы гэтага года Мінск не толькі не дацягнуў да запланаваных аб’ёмаў, але і пабудаваў менш, чым год таму. Выбарачная праверка ўстанавіла шматлікія факты прыёмкі ў эксплуатацыю недабудаваных дамоў. Лукашэнка падкрэсліў, што бяздзеянне ў навядзенні парадку ў жыллёвым будаўніцтве цягне прамы падрыў аўтарытэта ўлады і будзе расцэньвацца як »сабатаж з боку адпаведных кіраўнікоў з усімі магчымымі вынікамі».

Не менш нараканняў выклікае праца жыллёва‑камунальнай гаспадаркі. «Гэта самая балючая тэма для мінчан: летась колькасць скаргаў узрасла амаль на 30%, — сказаў Лукашэнка. —

Надзяленне ЖЭСаў правамі юрыдычнай асобы прывяло не да павышэння якасці паслуг, як было абяцана, а да ўзмацнення бюракратызацыі і бескантрольнасці гэтых арганізацый».

Усё большую вастрыню і незадавальненне людзей выклікае транспартная праблема. Заторы на дарогах, перагружаныя аўтобусы, тралейбусы і трамваі, неразбярыха з паркоўкамі транспарту, недахоп аўтастаянак і гаражоў — усё гэта патрабуе »самай пільнай увагі мясцовых уладаў і аптымальнага вырашэння праблем». Таксама неабходна паскорыць вырашэнне праблемы падтаплення дажджавой вадой асобных тэрыторый горада. »Ненармальна, што апошнім часам кожны моцны дождж ператвараецца для нас у стыхійнае бедства», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў 2009 годзе і сёлета адбыўся рост колькасці злачынстваў. «З такой сітуацыяй мірыцца нельга, калі мы паставілі сабе на мэце ператварыць Мінск ва ўзорную еўрапейскую сталіцу», — сказаў Лукашэнка, запатрабаваўшы актывізаваць працу па барацьбе са злачыннасцю.

Колькасць карупцыйных злачынстваў у сталіцы за мінулы год узрасла на траціну. 55% ад агульнай сумы хабару, што вымагаецца, прыпадае на сталіцу. «Не накідвайце самі сабе пятлю на шыю», — заявіў беларускі кіраўнік.

Адносна горадабудаўнічай палітыкі Лукашэнка адзначыў, што яна ўжо вызначана і застаецца нязменнай: «Мы павінны забудоўваць жылыя кварталы, а прамысловыя зоны трэба выносіць як мага хутчэй за межы Мінска. Мы не будзем перанасяляць Мінск і даводзіць да таго, каб у сталіцы пражывала палова насельніцтва краіны».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць