Грамадства33

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе

У інтэрв’ю «Радыё Свабода» Марыя Калеснікава назвала спецпасланніка ЗША Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў», падала сваё бачанне таго, як можна вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама расказала, што стане вынікам яе вучобы ў ЗША.

Марыя Калеснікава. Фота: Thomas Banneyer picture alliance via Getty Images

Лаўрэатка прэміі Вацлава Гавела 2021 года Марыя Калеснікава 30 верасня выступіла ў Празе на міжнароднай канферэнцыі ў гонар лаўрэаткі прэміі гэтага года — іранскай праваабаронцы Насрын Сатудзі. Калеснікава казала, што Беларусь ужо даўно з’яўляецца часткай агульнай еўрапейскай культуры. Былая палітзняволеная ў сваёй прамове заклікала Еўропу не дазваляць, каб на Беларусь глядзелі толькі праз прызму адносін з Расіяй. Калеснікава расказала, што кніга Вацлава Гавела «Сіла бяссільных» дапамагала ёй у турме асэнсаваць уласны досвед зняволення.

Пасля завяршэнні візіту ў Прагу былая палітзняволеная дала інтэрв’ю «Радыё Свабода».

«Немагчымае магчыма, гэта толькі пытанне мэты, намаганняў і палітычнай волі»

— Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ў справах закладнікаў у рангу і статусе амбасадара. Яго кандыдатуру мае разгледзець Сенат. 22 верасня ў інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» Коўл гаварыў пра гэта як пра магчымую працу над вызваленнем расійскіх палітвязняў і ўкраінскіх палонных. Паводле Джона Коўла, спіс расійскіх палітвязняў у яго ўжо ёсць. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязняў?

— Я ўпэўненая, што той трэк, які пачаўся па вызваленні беларускіх палітвязняў, будзе працягнуты. І пра гэта неаднаразова заяўляў сам Джон Коўл. Таму мы, вядома ж, усе чакаем працягу працэсу вызвалення людзей. З іншага боку, вельмі важна разумець, што палітвязні цяпер ёсць у многіх краінах, і іх таксама трэба ратаваць. Гэта, перш за ўсё, не статыстыка, а жывыя людзі. І таму, вядома ж, чым больш людзей, якія прагнуць перамен у сваіх краінах, імкнуцца да свабоды і дэмакратыі, будуць на волі, тым лепш для ўсіх нас.

— Магчыма, Джону Коўлу проста фізічна можа не хапіць часу, калі ён пачне займацца расійскімі палітвязнямі, украінскімі ваеннапалоннымі, вызваленнем беларускіх палітвязняў? Ці хопіць у яго часу на працяг перамоваў з Беларуссю?

— Я б не стала думаць у такім ключы. Мне здаецца, што тыя дамоўленасці, якія ўжо ёсць, яны будуць ажыццёўленыя, калі мы гаворым пра Беларусь. І я думаю, што ён якраз выдатна ўсведамляе тое, што ён можа рабіць і на што ў яго хопіць сіл. І калі ён пра гэта заяўляе, значыць, ён выдатна разумее, што гэта магчыма.

«Дыпламатыя патрэбная, калі ёсць канфлікты»

— Вас узнагародзілі прэміяй Вацлава Гавела ў 2021 годзе, калі вы былі за кратамі. І апошні вядомы ліст Гавела ў снежні 2011 года быў адрасаваны беларускім палітвязням. Ці ёсць, паводле вас, цяпер у Еўропе, у свеце постаці, падобныя да Вацлава Гавела, для якіх правы чалавека былі вельмі важныя, для якіх Беларусь была вельмі важная?

— Калі мы гаворым пра палітзняволеных у Беларусі, вядома ж, мы адчуваем падтрымку вялікай колькасці людзей, вельмі вядомых людзей, і ў тым ліку арганізацый. І сама прэмія Вацлава Гавела — гэта таксама прыклад і знак салідарнасці і падтрымкі беларускіх палітвязняў. Я нагадаю, што першым яе атрымаў у 2013 годзе Алесь Бяляцкі. А ў 2021 годзе — я. І для мяне гэта вялікі гонар.

Магчыма, калі мы гаворым пра Еўропу, то Еўропа выкарыстоўвае не ўсе інструменты для таго, каб можна было вызваляць палітвязняў і ў цэлым зніжаць узровень рэпрэсій у Беларусі. Але я ўпэўненая, што гэта будзе мяняцца. Мы ўжо бачым першыя крокі дзеля гэтага. Мы бачым сустрэчу Сікорскага і міністра замежных спраў Беларусі ў Нью-Ёрку. Мы бачым, што бакі прыйшлі да згоды ў адкрыцці новага будынка польскай амбасады ў Беларусі. Гэта выдатны знак.

Андрэй Пачобут, які змог прыехаць у Беларусь і вярнуцца, — гэта таксама сведчанне таго, што крокі робяцца. Магчыма, не так хутка, як нам бы хацелася. Але я ўпэўненая, што гэта пытанне часу, і, вядома ж, мы павінны прыкладаць усе намаганні, каб спрыяць вызваленню людзей і змене сітуацыі ў цэлым. І гэта якраз тыя крокі і якраз тое, што дапаможа нам дасягнуць гэтай мэты.

— Каго б вы маглі назваць, гаворачы пра постаць, роўную ці блізкую да Вацлава Гавела?

— Мне складана зараз кагосьці назваць. Але, вядома ж, Джона Коўла зараз усе называюць ратавальнікам беларусаў, таму што так яно, уласна кажучы, і ёсць. Але я таксама хачу падкрэсліць, што, размаўляючы, сустракаючыся з вялікай колькасцю палітыкаў і дыпламатаў у Еўропе, я таксама адчуваю гэтую падтрымку, гэтую турботу за нашу краіну.

Проста не заўсёды ёсць магчымасць неяк практычна змяніць сітуацыю ці дапамагчы, але я адчуваю перажыванні за беларусаў. І гэта таксама вельмі важна. Гэта свайго роду салідарнасць, якая нам таксама дае сілы і падтрымку, і гэта вельмі важна.

«Ніводнага дня не праходзіць, каб я не думала пра людзей, якія там»

— Будзе хутка дзесяць месяцаў ад вашага вызвалення. Як вы цяпер бачыце сваю ролю, сваю місію ў справе вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій? Як вы бачыце сам гэты працэс, што на яго можа паўплываць?

— Не праходзіць ніводнага дня, каб я не думала пра блізкіх мне людзей, якія там знаходзяцца. Гэта Эдуард Бабарыка і наша каманда. Гэта выдатныя жанчыны, з якімі я пазнаёмілася за кратамі, за якіх я перажываю, таму што ў многіх з іх ёсць праблемы са здароўем. І гэта пытанне чалавечага жыцця таксама. Гэта рэчы, якія мяне хвалююць. Кожны дзень я спрабую зрабіць нешта, што наблізіла б дзень вызвалення. Вядома ж, мы даносім сваю пазіцыю, і мне таксама вельмі важна на любых пляцоўках, дзе я выступаю, гэта агучваць.

І я заўсёды прыводжу такі прыклад. Калі мая сястра Таццяна Хоміч упершыню загаварыла пра тое, што каб вызваляць людзей, трэба пачынаць дыялог, трэба пачынаць размаўляць, то тады ніхто не верыў, што я буду вызваленая. Казалі, што гэта немагчыма, што мяне ніколі не выпусцяць. Але немагчымае магчыма. Гэта толькі пытанне мэты, намаганняў і палітычнай волі ў гэтым кантэксце. І, вядома ж, цяпер мы ведаем, што ёсць гэты досвед, мы ведаем, што немагчымае магчыма. І, вядома ж, мы набліжаем вось гэты цуд вызвалення для ўсіх беларусаў.

«Беларусь у кантэксце еўрапейскай і трансатлантычнай бяспекі»

— Раскажыце пра вашу працу ў рамках стыпендыі Kissinger Fellowship Інстытута Маккейна на 2026—2027 гады?

— Гэта стыпендыя, гэта праграма. Тэму праграмы мы самі выбралі і над ёй працуем. Гэта «Беларусь у кантэксце еўрапейскай і трансатлантычнай бяспекі». У рамках гэтай праграмы будуць праведзеныя два мерапрыемствы — у Берліне і Вашынгтоне — з прыцягненнем палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў і аналітыкаў для абмеркавання гэтай тэмы і выпрацоўкі пэўнай стратэгіі, каб разумець, як далей дзейнічаць, якія могуць быць варыянты ў дачыненні да Беларусі, таму што сітуацыя вельмі цяжкая.

Калі мы гаворым пра заканчэнне вайны і доўгатэрміновыя гарантыі бяспекі для Украіны, то, канешне ж, будзе абмяркоўвацца і Беларусь. І нам вельмі важна, каб Беларусь у першую чаргу захавала суверэнітэт і незалежнасць. І на сённяшні момант гэтае пытанне вельмі востра стаіць, асабліва ў кантэксце вайны і небяспечнага суседа, які знаходзіцца побач з намі.

«Шэсць гадоў стратэгія не працавала»

— Ёсць розныя падыходы да палітыкі санкцый у дачыненні да Беларусі. Калі мы з вамі гаварылі перад інтэрв’ю, вы згадалі, што ваш падыход, звязаны з перамовамі з уладамі Беларусі, падтрымлівае насамрэч большасць. Маглі б патлумачыць?

— Я ўпэўненая, што няма такіх беларусаў, якія б не хацелі, каб палітычныя зняволеныя выйшлі з турмаў. Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе. Пры гэтай стратэгіі ніводзін палітычны зняволены не быў вызвалены. Іх пачалі вызваляць толькі тады, калі пачаліся прамыя перамовы дыпламатаў паміж сабой і на больш высокім узроўні. Гэта відавочна пацвярджае той факт, што менавіта такая стратэгія працуе і што дзякуючы гэтаму людзі могуць быць вызваленыя.

І наогул любы дыялог і дыпламатыя — гэта магчымасць уплываць на сітуацыю.

Я ўпэўненая, што дыпламатыя не патрэбная тады, калі мы сябруем адзін з адным, таму што нам не трэба нікому нічога даказваць і нікога ні ў чым пераконваць. Дыпламатыя патрэбная і павінна быць выкарыстаная, калі ёсць канфлікты, калі ёсць рознагалоссі, калі вельмі шмат бар’ераў. І вось якраз дыпламатыя — гэта тое, што дапамагае ўсталяваць нейкія правілы ў адносінах і змяняць сітуацыю, якая ёсць. І ў нашым выпадку мы бачым, што гэта працуе. Гэта займае вельмі шмат часу і намаганняў.

Але вось я зараз знаходжуся тут з вамі менавіта таму, што была прымененая палітычная воля, дасягнутая мэта, і больш за 500 чалавек былі вызваленыя. І я ўпэўненая, што людзей, якія падтрымліваюць вызваленне палітычных зняволеных, не проста большасць. Мне складана сабе ўявіць, хто можа быць супраць у гэтым выпадку.

«Я сябе не называю былой палітзняволенай»

— У інтэрв’ю Дудзю вы назвалі сябе палітычнай актывісткай, а не палітыкам, які імкнецца да ўлады. Як вы вызначаеце сваю пазіцыю, свой статус цяпер? Ці дастаткова проста — Марыя Калеснікава, былая палітзняволеная?

— Я сябе не называю былой палітзняволенай, таму што гэта не з’яўляецца часткай маёй ідэнтыфікацыі. Якраз маё жыццё і мая творчасць — яны былі да 2020 года. Я заставалася сабой да вызвалення, увесь час у турме. Я сабе не здраджвала. І пасля вызвалення, то-бок у 2026 годзе, я застаюся таксама Марыяй Калеснікавай, у якой жыццё насычанае ўражаннямі, стасункамі з людзьмі з усяго свету, з людзьмі мастацтва, інтэлектуаламі, палітыкамі, дыпламатамі, навукоўцамі. І гэта таксама частка майго жыцця, якая ў мяне была да гэтага і будзе пасля гэтага.

Каментары3

  • Axe
    01.10.2026
    Як ужо набрыдла гэтая экспертка ў стратэгіях. Мы так і не пачулі адказаў пра стратэгію таго, што асабіста яна рабіла ў 2020 і якая стратэгія прывяла да таго, што цяпер існуюць рычагі ўплыву на рэжым.
  • Вольга
    01.10.2026
    Гэта фальстарт, яшчэ не здарылася ў ЗША сёлетняе 4 лістапада пасля прамежкавых выбараў. Да гэтай даты не варта было рабіць такіх гучных заяваў. Флейта яна даўгі інструмент - часам перашкаджае бачыць перспектыву нават такую кароткую. Але можа ня ўё яшчэ страчанае.
  • барадзед
    01.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту63

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу7

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту63

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць