Грамадства33

Набліжаецца апошні дзень падачы на стыпендыі ЕС для рэпрэсаваных беларусаў

Еўрапейскі Саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў з 1 кастрычніка чацвёрты раўнд прыёму заявак на фінансавую падтрымку навучання і прафесійнай перападрыхтоўкі для былых палітвязняў і іншых беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Праграма прызначаная для людзей, якія праз палітычны пераслед страцілі магчымасць працягваць навучанне, працаваць або развівацца ў прафесіі. Падаць заяўку могуць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій пасля жніўня 2020 года.

Максімальны памер падтрымкі — 10 000 еўра на аднаго чалавека.

Грошы можна атрымаць на прафесійную адукацыю і перападрыхтоўку, курсы павышэння кваліфікацыі, сертыфікаваныя моўныя курсы і афіцыйныя моўныя экзамены, прызнанне замежных дыпломаў і іншых адукацыйных дакументаў, атрыманне прафесійных кваліфікацый, здачу прафесійных экзаменаў, а таксама атрыманне ліцэнзій і кваліфікацыйных сертыфікатаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, падаць дакументы, якія пацвярджаюць палітычныя рэпрэсіі, і распрацаваць план навучання з падрабязным апісаннем выбранага курса або экзамену, яго мэт і задач, а таксама абгрунтаваннем неабходнасці. У заяўніка павінна быць дзейная віза або дазвол на жыхарства ў ЕС не пазней за момант падпісання пагаднення аб падтрымцы.

Прыём заявак на чацвёрты раўнд пачаўся 1 кастрычніка 2026 года і завяршаецца 31 кастрычніка 2026 года ў 23:59 паводле ўсходнееўрапейскага часу (UTC+2). Вынікі абяцаюць паведаміць не пазней за 20 снежня 2026 года.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

Каментары3

  • А суддзі хто?
    28.10.2026
    Хто даў права летувісам ацэньваць беларусаў, ці там хтосці падыходіць ці не? Гэта еўрапейскія грошы і павінны ісці на падтрымку менавіта беларусаў і ацэньвацца беларусамі, а не трымаць на карку гэтыя грантаагенцыі!
  • Стан рэчаў многіх беларусаў
    28.10.2026
    Паспрабуйце яшчэ атрымаць тую "ДЗЕЙНУЮ ВІЗУ". З аднаго боку душаць лукашысты, з другога - еўрабюракраты. Прыходзіцца проста неяк выжываць на падножным корме без усялякіх перспектыў.
  • Паспрабуем.
    28.10.2026
    Можа атрымаецца.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць