У мінулую пятніцу, 6 лістапада, адміністрацыя Савецкага раёна Мінска паведаміла пра пачатак двухбаковага руху на абноўленым участку вуліцы Кульман. Аднак ужо да сярэдзіны гэтага тыдня дарожную разметку і знакі змянілі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

У мінулую нядзелю транспарт яшчэ рухаўся ў абодвух напрамках на адрэзку ад вуліцы Куйбышава да Цнянскай. Участак да вуліцы Якуба Коласа заставаўся закрытым на рамонт. Каля выезду з вуліцы Беламорскай дарожнікі тым часам абсталявалі новае разваротнае кола і нанеслі разметку для двухбаковага руху ў кірунку вуліцы Якуба Коласа.
Цяпер адрэзак вуліцы Кульман ад Куйбышава да новага разваротнага кола зноў зрабілі аднабаковым. Ехаць па ім дазволена толькі ў бок вуліцы Якуба Коласа. Участак ад кола да Якуба Коласа таксама пакуль застаецца аднабаковым, хоць там ужо падрыхтавалі сустрэчную паласу ў напрамку Беламорскай. Аднак цяпер яна перакрытая.
Галоўным вынікам рэканструкцыі стала з'яўленне разваротнага кола каля вуліцы Беламорскай. Скразны праезд ад вуліцы Якуба Коласа ў бок гандлёвага цэнтра «Манетка», як і раней, застаецца закрытым.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары