У Беларусі ўжо 100 тысяч чалавек робяць узносы на дадатковую назапашвальную пенсію. Такую лічбу назвалі ў Міністэрстве фінансаў.

З пачатку 2026 года да праграмы добраахвотнага пенсійнага страхавання «3+3» далучыліся 32,9 тысячы чалавек.
Паводле ранейшых звестак Мінфіна, па выніках першага паўгоддзя ўдзельнікамі праграмы былі больш за 87 тысяч чалавек. На той момант другую пенсію ўжо атрымлівалі 434 чалавекі.
Па выніках трох кварталаў колькасць атрымальнікаў дадатковай пенсіі перавысіла 700 чалавек. Самая высокая штомесячная выплата складае 888 рублёў.
Памер назапашванняў у кожнага ўдзельніка індывідуальны. Ён залежыць ад абранага тарыфу — працэнта ад заробку, памеру заробку, працягласці ўдзелу ў праграме і стаўкі рэфінансавання, якая ўплывае на даходнасць.
Магчымасць добраахвотна страхаваць дадатковую назапашвальную пенсію ў Беларусі з'явілася 1 кастрычніка 2022 года. Першыя выплаты па гэтай сістэме пачаліся ў лістападзе 2025-га.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары