Грамадства33

У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце

Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

У горадзе ля крамы «Дзіцячы свет» мусіў адбыцца конкурс малюнкаў на тэму любові да Радзімы, які традыцыйна 27 ліпеня, у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці, ладзіць салігорскі «Малады Фронт».

За паўгадзіны да мерапрыемства ў двух хлопцаў з Мінску, што прыехалі паглядзець імпрэзу, міліцыянты даглядзелі рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя дадзеныя.

А 18-й гадзіне сабралася каля двух дзясяткаў ахвочых памаляваць крэйдай на асфальце.

Спецыяльна дзеля конкурсу прыехалі са сталіцы супрацоўнікі БТ.
«Зараз уключым музыку, пачнём маляваць — шмат людзей далучыцца», — распавялі арганізатары, зыходзячы з мінулага досведу. Аднак, супраць малявання на асфальце выступілі міліцыянты, якіх сёлета налічвалася досыць шмат: чалавек пятнаццаць у форме і некалькі ў цывільным.

Іван Шыла, адзін з ініцыятараў штогадовага конкурсу, марна спрабаваў дамовіцца з праваахоўнымі органамі. Урэшце юнак заклікаў пачынаць маляваць і сам узяўся за крэйду.

Неўзабаве пяцёра юнакоў — Рыгор Астапеня, Іван Шыла, Андрусь Тычына, Ільля Нагорны, Сяргей Герановіч — апынуліся ў міліцэйскіх машынах, адна з каторых выглядала зусім па цывільнаму. Перад затрыманнямі хлопцы паспелі намаляваць толькі некалькі лініяў.

Маладафронтавец Аляксей Валабуеў абвясціў прысутным, што конкурс не адбудзецца і заклікаў падыйсці да пастарунку, каб маральна падтрымаць затрыманых. Праз хвіліну Аляксей ужо сядзеў каля Івана ў міліцэйскай машыне.

Паплечнікі затрыманых сабралі прыгатаваныя пераможцам конкурсу падарункі, крэйду ды рушылі ў бок парка. За дзеяннямі моладзі ў скверы цягам некалькі гадзін сачыла «ахова» з пяці-дзесяці супрацоўнікаў МУС. Зрэдку паміж міліцыяй і моладдзю адбываліся перамовы. З выхаваўчай размоваю міліцыянт падыходзіў нават да маці дзіцяці, якое малявала крэйдаю на бруку.

У пастарунку на затрыманых склалі пратаколы па артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Праз тры гадзіны ўсіх шасцярых адпусцілі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку3

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку3

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць