Грамадства33

Беларусь не падтрымлівае Расею ў блякадзе Грузіі

Нягледзячы на саюзныя дамовы з Расеяй, Беларусь палітычныя і эканамічныя санкцыі супраць Грузіі ня ўводзіць. У беларускіх крамах вольна прадаюцца грузінскія віны, мінэральныя воды, гарбата. Зь Менску ў Тбілісі лётаюць самалёты.

Нягледзячы на саюзныя дамовы з Расеяй, Беларусь палітычныя і эканамічныя санкцыі супраць Грузіі ня ўводзіць. У беларускіх крамах вольна прадаюцца грузінскія віны, мінэральныя воды, гарбата. Зь Менску ў Тбілісі лётаюць самалёты. Міністэрства замежных справаў Беларусі ня думае, што ўвядзеньне візавага рэжыму з афіцыйным Тбілісі мэтазгоднае. Падчас паездак у гэтую каўкаскую краіну ад беларусаў не патрабуюць нават штампу ў пашпарце, які дазваляе выезд зь Беларусі за мяжу.

Нягледзячы на розныя палітычныя прыярытэты ўладаў Грузіі і Беларусі, эканамічныя сувязі, як кажуць у МЗС Беларусі, падтрымліваюцца на «прымальным узроўні». Захаваныя транспартныя стасункі паміж краінамі. Раз на тыдзень, у панядзелкі, «Белавія» выконвае палёты зь Менску ў Тбілісі.

У Дзяржаўным памежным камітэце запэўнілі, што ніякіх тэхнічных складанасьцяў з паездкамі ў Грузію беларусы мець не павінны.

(Супрацоўнік памежнага камітэту: ) «Сапраўдны нацыянальны пашпарт, і ўсё. З нашага боку, ад памежнікаў, патрабуецца толькі гэта, мы правяраем сапраўднасьць пашпарту. Адзнака шматразовых выездаў у Грузію не патрэбная. Мяркую, пасьля прылёту ў Грузію ніякіх праблемаў узьнікнуць не павінна, калі ў вас сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Дарэчы, у амбасадзе Грузіі ў Маскве пацьвердзілі, што некаторыя грамадзяне гэтай каўкаскай краіны, якія ва ўмовах транспартай блякады ня могуць адляцець у Тбілісі з Расеі, вымушаныя карыстацца паслугамі беларускіх авіяперавозчыкаў. Прынамсі, менскае лётнішча – адзіная блізкая да Расеі тэрыторыя, адкуль рэальна трапіць у Грузію паветрам.

У сваю чаргу, грузінскі дыплямат Грэго Катамадзэ перакананы: жаданьне Расейскай Фэдэрацыі пакараць Грузію праз эканамічныя санкцыі адаб’ецца перадусім на шараговых спажыўцах у Расеі.

(Катамадзэ: ) «Ня толькі Грузія прайграе ад таго, што закрылі расейскі рынак ад усяго грузінскага. Ад усяго абсалютна! Калі б забаранілі да ўвозу толькі віно ці яшчэ штосьці, зразумець можна. Але забаранілі ўсё! Іншымі словамі, пачалі пазбаўляць сваіх жа грамадзянаў натуральнага грузінскага прадукту. Ці гэта можна лічыць нармалёвым? Мяркую, што не».

Адрозна ад расейскіх калегаў, беларускія санітарна-эпідэміялягічныя службы не знайшлі ніякай «атруты» ў грузінскіх вінах – самыя розныя гатункі ад вядомых вытворцаў можна набыць практычна ў кожнай харчовай краме. Таксама ня выяўлена пабочных рэчываў у знакамітай мінэральнай вадзе «Баржомі». Яшчэ адзін харчовы брэнд Грузіі – зялёная і байхавая гарбата – гэтаксама мае вольны доступ на беларускія прылаўкі.

Ва ўмовах «адэкватных контразахадаў» ня толькі грамадзяне Грузіі адчуваюць дыскамфорт на тэрыторыі Расеі. Расейскія турысты ў агляднай пэрспэктыве могуць стаць «непажаданымі» на папулярных чарнаморскіх курортах Грузіі. Дарэчы, грузінскі кірунак упершыню пасьля савецкага часу набывае папулярнасьць у беларусаў. Як сказаў адзін з турапэратараў, беларускія фірмы разьлічваюць на абяцаньне прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі да 2007 году ўпарадкаваць усе курорты ў краіне. Беларусы спадзяюцца аднавіць колісь папулярныя маршруты: Батумі, Сухумі, Піцунду, Гагры. Прычым, плянуецца культываваць менавіта «грузінскі турызм», не выдзяляючы асобна Аджарыі ці Абхазіі.

Сёньня расейскія праваабаронцы, сярод якіх Алена Бонэр, старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, прадстаўнікі руху «За правы чалавека» пачалі зьбіраць подпісы супраць антыгрузінскай кампаніі. Яны расцэньваюць захады расейскіх уладаў «як падбухторваньне да агрэсіўнай вайны». «Санкцыі на ўвоз грузінскага віна і мінэральный вады, транспартная блякада, забарона на грашовыя пераводы скіраваныя найперш супраць шараговых грамадзянаў і маюць выразны характар калектыўнага пакараньня», – сьцьвярджаюць праваабаронцы й кажуць, што гэта не адпавядае намерам расейскага кіраўніцтва «паставіць на месца аўтарытарны рэжым».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць